Марыя Сцяпанаўна Гамбаран

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Марыя Сцяпанаўна Гамбаран
Дата нараджэння 1 кастрычніка 1925(1925-10-01) (94 гады)
Месца нараджэння Ерэван, Арменія
Краіна Сцяг СССР СССРСцяг Расіі Расія
Бацька: Stepan Ghambaryan[d]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі піяністка
Інструменты фартэпіяна
Жанры класічная музыка
Узнагароды

Марыя Сцяпанаўна Гамбаран (нар. 1 кастрычніка 1925) — савецкая піяністка, музычны педагог. Заслужаная артыстка Армянскай ССР, Заслужаная артыстка РФ.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў Ерэване.

Паступіла ў 1937 г. у Цэнтральную дзіцячую музычную школу пры Маскоўскай кансерваторыі ў клас прафесара А. У. Шацкеса. Потым вучылася ў Маскоўскай кансерваторыі ў прафесара К. М. Ігумнава. Скончыла ў 1948 годзе. У 1951 годзе скончыла аспірантуру тамсама.

Марыя Гамбаран паспяхова гастралявала як у СССР, так і за мяжой. У Іспаніі ў 1991 годзе правяла майстар-клас. У 1992 годзе ў Карэі выйшлі два яе кампакт-дыскі.

З 1956 па 1960 гады выкладала ў Ленінградскай кансерваторыі. У 1960 годзе пераехала ў Маскву. Працуе выкладнікам Музычна-педагагічнага інстытута ім. Гнесіных (цяпер Расійская акадэмія музыкі), вядзе фартэпіянны клас.

Займаецца перакладаннем твораў армянскага кампазітара Камітаса для камерных ансамбляў. У свае сольныя канцэртныя праграмы ўлучала творы Камітаса і фартэпіянных твораў іншых армянскіх кампазітараў.

Муж — драматург Уладзімір Міхайлавіч Валькенштэйн (1883—1974).

Стрыечнік Пётр Пятровіч Гамбаран (нар. 1925) — біёлаг, лаўрэат прэміі імя А. М. Северцова (1981).

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]