Марыя Тэрэза Манкідзян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Тэрэза Манкідзян
Дата нараджэння 26 красавіка 1876(1876-04-26)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 чэрвеня 1926(1926-06-08)[2][1] (50 гадоў)
Месца смерці
У ліку святы
Дзень памяці 8 чэрвеня
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыя Тэрэза Манкідзян (26 красавіка 1876, Керала, Індыя — 8 чэрвеня 1926) — індыйская законніца-містык. Каталіцкая святая, называюць апосталам сям’і.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

На пачатку ХХ стагоддзя заснавала Кангрэгацыю сясцёр Святой Сям’і, якая была афіцыйна зацверджана ў 1914 годзе. Яе малітоўнае жыццё характарызавалася частымі экстазамі, падчас якіх яна часам левітавала над зямлёй. У 1909 годзе сястра атрымала стыгматы, пасля чаго таксама пачала пакутаваць ад дэманічных нападаў.

Законніцы гэтай супольнасці спалучаюць малітоўнае кантэмпляцыйнае жыццё з дабрачыннасцю: клапоцяцца пра хворых і паміраючых, пра бедныя сем’і, займаюцца выхаваннем дзяўчынак у прытулках. На працягу апошняга стагоддзя колькасць кляштараў кангрэгацыі павялічылася да 176 па ўсім свеце. У іх жыве і моліцца каля 1500 сясцёр.

13 кастрычніка 2019 года папа Францішак абвясціць яе святой[3].

Зноскі