Керала

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Керала
കേരളം, Keralam, Kerala
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1 лістапада 1956[6]
Кіраўнік Pinarayi Vijayan[d][2]
Афіцыйная мова малаялам
Насельніцтва
  • 34 523 726 чал. (2017)[7]
Плошча
  • 38 863 ± 1 км²[3]
Керала на карце
Часавы пояс UTC+05:30[4]
Абрэвіятура IN-KL
Код ISO 3166-2 IN-KL
Код аўтам. нумароў KL
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Керала (англ.: Kerala) — штат на паўднёвым усходзе Індыі. Гранічыць са штатамі Тамілнад і Карнатака на поўначы і паўночным усходзе, абмываецца Індыйскім акіянам на захадзе і поўдні. Займае 21-е месца сярод штатаў па плошчы (38,8 км²) і 12-е па насельніцтву (31,8 млн чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Тхіруванантхапурам.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя заселеная з 10 ст. да н.э. продкамі сучасных дравідыйцаў. Знаходзілася пад палітычным і культурным уплывам імперыі Маур’яў. У XVI — XIX стст. частка дзяржавы Аракал. У 1815 г. далучана да тэрыторый Брытанскай Ост-Індскай кампаніі.

З 1947 г. у складзе Індыі. Самастойны штат з 1 лістапада 1956.

Палітыка[правіць | правіць зыходнік]

У штаце моцныя пазіцыі левых і левацэнтрысцкіх сіл: Камуністычнай партыі Індыі, Камуністычнай партыі Індыі (марксісцкай), Індыйскага нацыянальнага кангрэса. На выбарах 2006 97 месцаў у асамблеі штата са 140 атрымаў прокамуністычны Левы дэмакратычны фронт, астатнія дасталіся Аб’яднанаму дэмакратычнаму фронту (пад кіраўніцтвам ІНК).

Лічыцца найменш карумпіраваным штатам краіны. link Архівавана 5 ліпеня 2008.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

63 % ВУП штата забяспечвае сектар паслуг (турызм, банкі і фінансы, транспарт, сувязь), 17 % — сельская гаспадарка і рыбалоўства (2003).

Штат аграрна перанаселены, прамысловасць развіта слаба (асабліва ў параўнанні з суседнім Тамілнадам). Значную частку даходаў насельніцтва штата складаюць грашовыя пераводы з-за мяжы: керальцы, дзякуючы даволі высокаму ўзроўню адукацыі, складаюць вялікую долю індыйскіх работнікаў у арабскіх краінах.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Керала займае першае месца ў Індыі па ўзроўню пісьменнасці насельніцтва (звыш 90 %), што забяспечана, у асноўным, палітыкай, якую праводзяць камуністычныя ўрады штата. Акрамя таго, гэта адзіны штат Індыі, дзе жанчыны пераўзыходзяць па колькасці мужчын (гэта тлумачыцца высокай доляй хрысціян і мусульман).

Індуістаў 56 %, мусульман 25 %, хрысціян 19 %.

Афіцыйная мова — малаялам (блізкая да тамільскай мовы).

Турызм і славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Пляж у горадзе Варкала.
Houseboat

Керала — адна з найбольш папулярных сярод турыстаў частак Індыі. Трапічны клімат Малабарскага берага, пышная расліннасць, унікальная культура і традыцыі рэгіёна прыцягваюць велізарную колькасць наведвальнікаў з-за мяжы. Часопіс National Geographic Traveller назваў Кералу адным з «дзесяці райскіх куткоў свету» і адным з «50-ці месцаў, якія трэба наведаць у жыцці».[8]

Да 1980-х гадоў Керала была практычна невядомая сярод турыстаў, асноўныя турыстычныя маршруты Індыі канцэнтраваліся тады на поўначы краіны. Дзяржаўная Карпарацыя па развіцці турызму ў Керале (Kerala Tourism Development Corporation) паклала аснову развіццю і росту турыстычнай індустрыі рэгіёна. У 2010 годзе штат наведала 0,66 млн замежных турыстаў.[9] Галіна турызму становіцца важнай часткай эканомікі штата. Керала мае каля 550 км узбярэжжа Аравійскага мора, значную частку яго займаюць пясчаныя пляжы. Найбольш папулярныя сярод турыстаў пляжы ў гарадах Кавалам, Алепі, Варкала, Чэраі, Канур і інш. Турыстаў таксама прыцягваюць сістэмы лагун і азёр, якія працягнуліся ўздоўж узбярэжжа, а таксама прырода трапічных лясоў рэгіёна.

У сталіцы штата ёсць адзін з найстаражытнейшых індуісцкіх храмаў Падманабхасвамі-Мандзір (III тыс. да н э.) і рэзідэнцыя былога махараджы Траванкор-Кочына. У горадзе Кочын — найстарэйшая ў Індыі Кочынская сінагога (1568).

У штаце ёсць пасёлак названы ў гонар іракскага прэзідэнта — Садама Хусейна.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. thiruvananthapuram Праверана 23 лютага 2018.
  2. http://www.keralacm.gov.in/
  3. а б Kerala Area Праверана 23 лютага 2018.
  4. Time zone Праверана 23 лютага 2018.
  5. kerala Праверана 23 лютага 2018.
  6. http://www.stateofkerala.in/kerala_facts/kerala_history.php Праверана 15 лютага 2018.
  7. Population of Kerala 2017 Праверана 23 лютага 2018.
  8. "Kerala : National Geographic Traveler selects Kerala as 'one of the 50 must see destinations of a lifetime'". Travel Portal of India. 27 January 2009. Архівавана з арыгінала 4 верасня 2011. Праверана 11 June 2011. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2011. Праверана 7 студзеня 2012.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2011. Праверана 7 студзеня 2012.
  9. Andhra Pradesh top tourist destination: Tourism Ministry

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]