Марыя Эрнестам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Эрнестам
Род дзейнасці пісьменніца, журналістка
Дата нараджэння 28 лістапада 1959(1959-11-28)[1] (64 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыя Эрнестам (шведск.: Anna Maria Ackermand Ernestam: нар. 28 лістапада 1959, Упсала, Швецыя) — шведская пісьменніца і журналістка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Марыя Эрнестам нарадзілася і вырасла ў горадзе Упсала, Швецыя. З дзяцінства вельмі захаплялася чытаннем і часцяком хавалася ў тых месцах, дзе магла застацца сам-насам з кнігай.

Эрнестам атрымала ступень журналіста ў Гётебаргскім універсітэце. Акрамя гэтага, Марыя вывучала англійскую літаратуру і матэматыку ва ўніверсітэце Упсалы. Папрацаваўшы некаторы час журналісткай ў шведскай газеце, яна з’ехала вучыцца ў ЗША, дзе атрымала ступень магістра палітычных навук у Канзаскім універсітэце. Пасля гэтага Марыя жыла на працягу 11 гадоў у Германіі ў Франкфурце-на-Майне, працуючы замежным карэспандэнтам шведскага дзелавога выдання Veckans affärer і шведскага медыцынскага штотыднёвіка Dagens medicin. Эрнестам паралельна вучылася спевам і танцам, яна таксама прыняла ўдзел у пастаноўцы «Ісус Хрыстос — Суперзорка».

З 1999 года Марыя жыве ў Стакгольме з мужам і двума дзецьмі.

У 2005 годзе быў апублікаваны яе першы раман «Кактэйль са Смерцю» (шведск.: Caipirinha med Döden), які адразу стаў бэстсэлерам. Пасля поспеху першай кнігі яна працягнула пісаць і выпусціла яшчэ сем раманаў. Творы «Busters öron» і «Kleopatras kam» выйшлі ў 2006 і 2007 гадах адпаведна. Чацвёрты раман Марыі Эрнестам пад назвай «Alltid hos dig» быў выпушчаны ў жніўні 2008 года. Яна таксама выдала зборнік кароткіх апавяданняў.

Зноскі

  1. Maria Ernestam // Babelio — 2007.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]