Марыя Яўгенаўна Кручкова
| {{{імя}}} | |
|---|---|
| Асабістая інфармацыя | |
| Пол | жанчына |
| Грамадзянства | |
| Дата нараджэння | 7 ліпеня 1988 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 8 сакавіка 2015[1] (26 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Ліцэнзія FIG | [1] |
| Найлепшыя вынікі на чэмпіянатах свету | |
| Найлепшыя вынікі на Алімпіядзе | |
Марыя Яўгенаўна Кручкова (руск.: Мария Евгеньевна Крючкова; 7 ліпеня 1988, Растоў-на-Доне — 8 сакавіка 2015) — расійская гімнастка. Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у камандным першынстве (2004), чэмпіёнка Еўропы сярод юніёраў (2004) у камандным першынстве. Майстар спорту Расіі міжнароднага класа.
Спартыўная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачала займацца спартыўнай гімнастыкай з 5 гадоў. Дэбютавала за зборную Расіі на Чэмпіянаце свету 2003 года ў камандным першынстве, у якім разам з камандай заняла 5 месца.
Выйграла Чэмпіянат Еўропы сярод юніёраў 2004 года ў камандным першынстве. У складзе зборнай Расіі выйграла «бронзу» летніх Алімпійскіх гульняў 2004 года ў камандным першынстве. У асабістым першынстве і на асобных снарадах у фіналы прайсці не ўдалося.
Пасля Алімпіяды ў Афінах завяршыла кар’еру і перайшла на трэнерскую працу. Памерла 8 сакавіка 2015 года ад эмбаліі — закаркавання сасудаў.
Зноскі