Марэя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Марэя ў 1265 годзе. Паўднёвая Марэя (пазначана ружовым колерам) належыць Візантыі, паўночная (шэры колер) — Ахейскаму княству

Марэ́я (грэч.: Μωρέας, Μωριάς) — сярэдневяковая назва Пелапанеса, належала Візантыі, а пасля яе падзення — Асманскай імперыі. Гэта таксама назва правінцыі Візантыі, вядомая як Марэйскі дэспатат. Цяпер Марэя з'яўляецца тэрыторыяй Грэчаскай Рэспублікі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XIII стагоддзі пасля Чацвёртага крыжовага паходу і ўзяцця Канстанцінопаля крыжакамі ў 1204 годзе ў Марэі і Атыцы была створана каталіцкая дзяржава Ахейскае княства. Пасля адваявання Канстанцінопаля Палеалогамі ў 1261 годзе частка Пелапанеса вярнулася пад іх уладу, аднак прысутнасць заходніх валадароў у Марэі захавалася. У XIVXV стагоддзях Марэя (з цэнтрам у Містры) утварала адну з правінцый Візантыі Палеалогаў — Марэйскі дэспатат, якім кіраваў сваяк імператара — дэспат. У 1460 Марэя была цалкам заваявана Асманскай імперыяй (ненадоўга перажыўшы падзенне Канстанцінопаля).

Паўвостраў быў захоплены Франчэска Маразіні для Венецыянскай рэспублікі у час Марэйскай вайны (1684—1699). Пад канец кіраванне Венецыі не было папулярным, і Асманская імперыя атрымала Марэю ў 1714 г. У канцы XVIII стагоддзя ў Марэі партызанскі рух клефтаў прывёў да Грэчаскай рэвалюцыі 1821—1829 гг. і незалежнасці Грэцыі ў 1830 годзе.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]