Перайсці да зместу

Марэйскі дэспатат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістарычная дзяржава
Марэйскі дэспатат
Δεσποτάτο του Μορέως
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Марэйскі дэспатат у 1450 годзе
Марэйскі дэспатат у 1450 годзе
< 
 >
1349 — 1460

Сталіца Містра
Мова(ы) Грэчаская
Афіцыйная мова візантыйская мова[d] і албанская мова
Рэлігія Праваслаўе
Грашовая адзінка hyperpyron[d] і дукат
Пераемнасць
Ахейскае княства
Асманская імперыя >
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марэйскі дэспатат (Містрскі дэспатат, грэч. Δεσποτάτο του Μυστρά) быў правінцыяй Візантыйскай імперыі, якая існавала з сярэдзіны XIV да сярэдзіны XV стагоддзяў.

За больш чым 150 гадоў межы дэспатата змяняліся, і да канца яго існавання яго тэрыторыя займала практычна ўвесь паўвостраў Пелапанес, які ў той час называўся Марэяй. Звычайна дзяржавай кіраваў спадчыннік візантыйскага імператара, які насіў тытул дэспата. Сталіцай правінцыі быў добра ўмацаваны горад Містра, які знаходзіся каля старажытнай Спартай і з'яўляўся важным цэнтрам візантыйскай культуры і ўлады.

Дэспатат утварыўся на тэрыторыі франкскага Ахейскага княства. Само княства было створана ў выніку падзелу Візантыйскай імперыі крыжакамі пасля Чацвёртага крыжовага паходу 1204 года. У 1259 годзе кіраўнік княства, Гіём II Вілардуэн, прайграў Пелаганейскую бітву будучаму візантыйскаму імператару Міхаілу VIII Палеалогу. У выніку Гіём вымушаны быў аддаць імператару большую частку ўсходняй Марэі і свае толькі пабудаваныя крэпасці. Гэта тэрыторыя і стала цэнтрам Марэйскага дэспатата.

Пазней, у сярэдзіне XIV стагоддзя, імператар Іаан VI Кантакузін рэарганізаваў тэрыторыю так, каб стварыць апанаж для свайго сына, Мануіла Кантакузіна. Дынастыя Палеалогаў захапіла ўладу ў Марэі пасля смерці Мануіла ў 1380 годзе, і новым дэспатам Марэі ў 1383 годзе стаў Феадор I Палеалог. Феадор кіраваў да 1407 года і зрабіў за гады сваёй улады шмат чаго: дазволіў канфлікт з Візантыяй, здолеў дамовіцца з больш магутнымі суседзямі — перш за ўсё, з Асманскай імперыяй, чыім васалам стаў дэспатат, і аднавіў мясцовую эканоміку, заахвоціўшы албанцаў сяліцца ў Марэі. Сталіца рэгіёна, Містра, стала своеасаблівым цэнтрам позневізантыйскага Адраджэння, якое, вядома, насіла адносны характар на фоне заняпаду Канстанцінопаля.

У XV стагоддзі з паслабленнем рэштак Лацінскай імперыі на паўвостраве Марэйскаму дэспатату ўдалося пашырыць сваю тэрыторыю да ўсяго Пелапанеса. Аднак у 1446 годзе асманскі султан Мурад II знішчыў візантыйскія ўмацаванні на Карынфскім перашыйку, адкрыўшы шлях у Марэю. У 1456 г. пала Афінскае герцагства, якое было свайго роду буферам паміж Марэяй і асманскімі ўладаннямі. Лёс грэчаскай Марэі быў прадвызначаны. Пераемнік Мурада, Мехмед II Заваёўнік, захапіў у 1453 годзе Канстанцінопаль, а праз сем гадоў, усяго за год да падзення Трапезунда, апошняга асколка Візантыйскай імперыі, заваяваў Марэйскі дэспатат.

Дэспаты Марэі

[правіць | правіць зыходнік]
Гады кіравання Імя
13391341 Іаан Кантакузін
13411349 ?
13491380 Мануіл Кантакузін
13801383 Матфей Кантакузін
1383 Дзімітрый I Кантакузін
13831407 Феадор I Палеалог
14071443 Феадор II Палеалог

з 1428 года кіраваў сумесна з Канстанцінам XI Палеалогам)

14431449 Канстанцін XI Палеалог
14491460 Тамаш Палеалог

(з 1449 года кіраваў сумесна з Дзімітрыем II Палеалогам) [1]

Зноскі

  1. В. Эрлихман. Правители Мира. Хронологическо-генеалогические таблицы по всемирной истории в 4 тт. Византия и Закавказье
  • Васильев А. А. Том 2 // История Византийской империи. — М.: Алетейя, 2000. — ISBN 978-5-403-01726-8
  • Сказкин С. Д. Том 3 // История Византии в 3 томах. — М.: Наука, 1967. — ISBN 978-5-403-01726-8
  • Успенский Ф. И. Отдел VI. Комнины. // История Византийской империи. В 5 т. — М.: АСТ, Астрель, 2005. — Т. 5. — 558 с. — ISBN 5-271-03856-4