Ахейскае княства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ахейскае княства
Πριγκιπάτον Αχαϊας

1205 — 1432


Armoiries Achaïe.svg


Герб
LatinEmpire2-2.png
Лацінская імперыя і яе суседзі.
Сталіца 1205—1249 Андравіда
1249—1262 Містра
Мова(ы) Французская - афіцыйны
Грэчаская
Форма кіравання Княства
Пераемнасць
Візантыйская імперыя
Марэйскі дэспатат

Ахейскае княства, ці Княства Марэя — дзяржава крыжакоў, якая ўзнікла праз год пасля заканчэння Чацвёртага крыжовага паходу 12021204 гадоў на тэрыторыі сучаснай Грэцыі.

З моманту свайго заснавання лічылася васалам каралеўства Фесалонікі, а пасля яго падзення ў 1224 годзе ахейскія князі прызнавалі вяршэнства Лацінскай імперыі. Калі ў 1261 годзе войскі Міхаіла VIII Палеалога захапілі Канстанцінопаль, княства засталося адзінай моцнай дзяржавай крыжакоў на землях Візантыі.

У далейшым яно стала васалам Неапалітанскага каралеўства. Паступова слабеючы з-за ўнутраных міжусобіц, княства спыніла сваё існаванне ў 1432 годзе, калі было заваявана Марэйскім дэспататам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Jacoby D. La féodalité en Grèce médiévale: les «Assises de Romanie», sources, application et diffusion — Paris: La Haye, 1971. — 358 p. — ISBN 978-3-11-127427-0.
  • Lock P. The Franks in the Aegean, 1204-1500 — London: Longman, 1995. — 400 p. — ISBN 0582051401.
  • Riley-Smith J. The Oxford History of the Crusades — Oxford University Press, 2002. — 457 p. — ISBN 978-0-87-661406-8.
  • Miller W. The Latins in the Levant : a history of Frankish Greece (1204-1566) — Paris: New York: E.P. Dutton and Company, 1908. — 675 p.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]