Масавае забойства ў Эль-Паса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Масавае забойства ў горадзе Эль-Паса
Месца нападу Злучаныя Штаты Амерыкі гандлёвы цэнтр Walmart, Эль-Паса (31°46′38″ пн. ш. 106°23′03″ з. д.HGЯO)
Мэта нападу Грамадзяне лацінаамерыканскага паходжання
Дата 3 жніўня 2019 10:39 a.m. (MDT (UTC−06:00))
Спосаб нападу стральба з агнястрэльнай зброі
Зброя Паўаўтаматычная вінтоўка WASR-10
Загінулыя 22
Параненыя 24
Колькасць тэрарыстаў 1
Тэрарысты Патрык Крузіус

Масавае забойства ў Эль-Паса — падзея, што адбылася раніцай 3 жніўня 2019 года, прыкладна ў 10:40 па мясцовым часе ў гандлёвым цэнтры Walmart у горадзе Эль-Паса, які знаходзіцца ў штаце Тэхас (ЗША), ля мяжы з Мексікай. У ходзе інцыдэнту дваццаць чалавек было забіта і па меншай меры 26 атрымалі раненні, што робіць гэты інцыдэнт адным з найбуйнейшых масавых забойстваў у 2019 годзе і ў гісторыі штата Тэхас[1][2]. Як сцвярджалі ўлады, злачынства здзейснена на глебе расавай нянавісці[3].

Стральба[правіць | правіць зыходнік]

Інцыдэнт адбыўся ў гандлёвым цэнтры Walmart недалёка ад яшчэ аднаго гандлёвага цэнтра Cielo Vista на ўсходнім баку горада Эль-Паса. У 10:40 па мясцовым часе ў будынак увайшоў мужчына, узброены паўаўтаматычнай вінтоўкай WASR-10[4] і адкрыў агонь па пакупніках і супрацоўніках установы[5]. У гэты час у гандлёвым цэнтры знаходзілася каля 3000 пакупнікоў і 300 супрацоўнікаў[6]. Большасць людзей у першыя секунды інцыдэнту выказалі здагадку, што крыніцай стрэлаў можа быць феерверк, пасля чаго некаторыя пайшлі на крыніцу шуму[7]. Толькі пасля таго, як відавочцы з ліку пакупнікоў і супрацоўнікаў распаўсюдзілі вестку пра стральбу, у будынку пачалася паніка і цісканіна[8]. Дыспетчарам сталі паступаць званкі па нумары 911 праз хвіліну пасля першых стрэлаў[9]. Паводле паведамленняў, злачынец з’яўляўся белым і дзейнічаў у адзіночку[10]. Паліцыя прыбыла да гандлёвага цэнтра толькі толькі праз 6 хвілін, пасля чаго будынак і прылеглы да яго квартал былі ачэплены супрацоўнікамі праваахоўных органаў з розных устаноў[11]. Неўзабаве быў затрыманы злачынец. Падчас яго затрымання ён не аказаў супраціву[10][12].

Ахвяры[правіць | правіць зыходнік]

У выніку страляніны загінулі 20 і было паранена 26 чалавек[2]. Частка пацярпелых дастаўлена ва ўніверсітэцкі медыцынскі цэнтр Эль-Паса, яшчэ адзінаццаць чалавек — у іншыя медыцынскія ўстановы. Сярод пацярпелых апынуліся двое дзяцей ва ўзросце 2 і 9 гадоў, стан якіх пасля стабілізаваўся. Большая частка параненых і забітых былі ва ўзросце ад 32 да 85 гадоў[11]. Сярод забітых і параненых апынуліся 9 грамадзян Мексікі[13][14]. 5 жніўня колькасць ахвяр павялічылася да 22, так як двое чалавек з ліку цяжка парараных памерлі[15].

Стралок[правіць | правіць зыходнік]

Паліцыя затрымала падазраванага ў здзяйсненні злачынства з вінтоўкай у будынку і неўзабаве ўстанавіла яго асобу. Ім аказаўся 21-гадовы жыхар горада Ален (акруга Колін), які знаходзіцца ў 650 мілях ад Эль-Паса, па імені Патрык Крузіус[16][17], які падчас здзяйснення злачынства з’яўляўся студэнтам коледжа «Collin College», размешчанага ў горадзе Мак-Кіні. Нападнік быў апісаны прадстаўнікамі праваахоўных органаў як інтраверт, які насіў статус сацыяльнага ізгоя[18]. Падчас папярэдняга расследавання было ўстаноўлена, што Крузіус пакінуў Ален познім вечарам 2 жніўня і прыбыў у Эль-Паса рана раніцай 3 жніўня незадоўга да здзяйснення забойства[19]. За некалькі дзён да масавага забойства, Крузіус апублікаваў на іміджбордзе 8chan свой маніфест аб’ёмам у 27 старонак, у якім падкрэсліў што з’яўляецца прыхільнікам Рэспубліканскай партыі і сацыял-лібералізму, выступіў супраць павелічэння колькасці мігрантаў з Мексікі і заявіў, што місгенацыя, мультыкультуралізм, іміграцыя небелых людзей і нараджальнасць ніжэй за ўзровень узнаўлення пагражаюць беламу насельніцтву ЗША, а гэта спрыяе «беламу генацыду»[20][21][22]. Таксама Крузіус заявіў аб падтрымцы дзеянняў Харысана Таранта, адказнага за выкананне тэрарыстычнага акту ў мячэці Аль-Нур і ісламскай цэнтры Лінвуд у Крайстчэрчы, Новая Зеландыя, які адбыўся ў сакавіку 2019 года[12]. У сацыяльных сетках Крузіус падтрымліваў знешнюю палітыку Дональда Трампа і быў прыхільнікам ўзвядзення Амерыкана-мексіканскага бар’ера на дзяржаўнай мяжы паміж ЗША і Мексікай[23]. Паліцыя пацвердзіла, што падазраваны набыў зброю, якая выкарыстоўвалася ў нападзе, на законных падставах[24]. Да інцыдэнту, Патрык Крузіус ніколі не прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за ўчыненне якіх-небудзь правапарушэнняў[25].

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп асудзіў учынак Патрыка Крузіуса як «акт нянавісці»[26]. 5 жніўня, выступаючы са зваротам да суграмадзян у сувязі з выпадкамі масавага расстрэлу людзей у Тэхасе і Агая, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што вышэйшая мера пакарання ў выпадку ўчынення злачынстваў на глебе нецярпімасці, а таксама масавых забойстваў павінна будзе прымяняцца ў самыя кароткія тэрміны. Таксама амерыканскі лідар сказаў, што ўлады ЗША маюць намер прыцягнуць уладальнікаў сацыяльных сетак да стварэння інструментаў ранняга выяўлення па-экстрэмісцку настроеных асоб, якія збіраюцца ўчыніць масавыя расстрэлы людзей або іншыя такія вылазкі. Прэзідэнт аб’явіў, што масавы расстрэл людзей у Агая і Тэхасе — гэта атака на ўсю краіну і злачынства супраць усяго чалавецтва[27].

Кандыдат у прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі Бета О’Рурк, які з’яўляецца выхадцам Эль-Паса, абвінаваціў Трампа ў расізме, заахвочванні расізму і распальванні міжнацыянальнай варожасці. Іншы кандыдат у прэзідэнты ад дэмакратаў, сенатар Коры Букер, таксама ў сваёй заяве ўсклаў усю адказнасць за масавае забойства на дзеючага прэзідэнта ЗША, заявіўшы што Трамп, які зрабіў стрымліванне нелегальнай іміграцыі адным з ключавых момантаў свайго прэзідэнцтва, раней неаднаразова рабіў зневажальныя каментары пра мексіканскіх мігрантаў і сам факт іміграцыі ахарактарызаваў як «ўварванне». Міністр замежных спраў Мексікі Марсела Эбрард у сваю чаргу заявіў, што ўрадам Мексікі будуць прыняты прававыя меры для забеспячэння бяспекі мексіканцаў і амерыканцаў мексіканскага паходжання ў ЗША[28]. Сенатар ад штата Тэхас Джон Корнін пасля палемікі пра высновы міграцыйнай палітыкі ЗША абвінаваціў палітыкаў у палітычнай мэтазгоднасці, заявіўшы, што масавыя расстрэлы ў гарадах ЗША не павінны «эксплуатавацца дзеля палітычнай выгады» на маючых адбыцца выбарах прэзідэнта ЗША ў 2020 годзе, а павінны разглядацца як сацыяльна-негатыўныя з’явы, якія патрабуюць неадкладнага выкараненьня[29]. Гэты інцыдэнт у чарговы раз падняў хвалю спрэчак аб узмацненні жорсткасці кантролю над агнястрэльнай зброяй і ўзмацненні барацьбы са злачынствамі, якія здзяйсняюцца з дапамогай зброі, з апорай на існуючыя законы і папраўкі Канстытуцыі ЗША[30][31][32].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Andrew Blankstein and Minyvonne Burke. El Paso shooting: 20 people dead, 26 injured, suspect in custody, police say. Gov. Greg Abbott called it "one of the most deadly days in the history of Texas." (англ.). NBC News (3 жніўня 2019). Праверана 4 жніўня 2019.
  2. а б Texas Walmart shooting: El Paso gun attack leaves 20 dead (англ.). BBC News (4 жніўня 2019). Праверана 4 жніўня 2019.
  3. blr.belta.by Архівавана 8 жніўня 2019.
  4. Dana Branham. El Paso massacre suspect wrote an anti-immigrant 'manifesto' before the attack, authorities say (англ.). The Dallas Morning News (3 жніўня 2019). Праверана 4 жніўня 2019.
  5. El Paso shooting: what we know so far. Police say at least 20 people are dead two dozen injured after a shooter opened fire at a busy Walmart store in the Texas border city (англ.). The Guardian (4 жніўня 2019). Праверана 4 жніўня 2019.
  6. Molly Hennessy-Fiske and Jeffrey Fleishman. El Paso shooting: 20 dead, at least 26 wounded; suspect will be charged with hate crime (англ.). Los Angeles Times (3 жніўня 2019). Праверана 4 жніўня 2019.
  7. Mannion, Connor. Fox Airs Harrowing Interview with Woman Who Witnessed El Paso Mass Shooting (англ.). Mediaite.com (3 жніўня 2019). Праверана 4 жніўня 2019.
  8. CNN Newsource. Witness to El Paso mass shooting describes moments during attack (англ.). KVII: Amarillo News (4 жніўня 2019). Праверана 4 жніўня 2019.
  9. Tara Law and Josiah Bates. 20 Killed, Police Investigating Possible Hate Crime in El Paso Walmart Shooting: What We Know So Far (англ.). Time (3 жніўня 2019). Праверана 4 жніўня 2019.
  10. а б Theresa Waldrop and Paul P. Murphy. El Paso shooting suspect may face hate crime charge (англ.). CNN (3 жніўня 2019). Праверана 4 жніўня 2019.
  11. а б Simon Romero, Manny Fernandez and Mariel Padilla. Day at a Shopping Center in Texas Turns Deadly (англ.). The New York Times (3 жніўня 2019). Праверана 4 жніўня 2019.
  12. а б Dubby Henry. Walmart shooter inspired by Chch mosque attacks: reports (англ.). New Zealand Herald (4 жніўня 2019). Праверана 4 жніўня 2019.
  13. AMLO confirma muerte de tres mexicanos en tiroteo en Texas (ісп.). Milênio Digital (3 жніўня 2019). Праверана 4 жніўня 2019.
  14. hay-3-mexicanos-muertos-en-tiroteo-de-el-paso-informa-amlo (ісп.). El Universal (3 жніўня 2019). Праверана 4 жніўня 2019.
  15. El Paso shooting death toll rises to 22. August, 5 2019.
  16. El Paso Times. El Paso Walmart shooting at Cielo Vista Mall: What we know about the number of victims, the suspect (англ.). USA Today (3 жніўня 2019). Праверана 4 жніўня 2019.
  17. CNN Wire. El Paso mall shooting: 20 killed, 26 injured; suspect arrested (англ.). WTVR.com (3 жніўня 2019). Праверана 4 жніўня 2019.
  18. Andrew Buncombe. El Paso shooting: 20 dead in ‘evil act of violence’ at Texas Walmart as police probe ‘hate crime’. Suspect believed to have posted racist, anti-Hispanic manifesto online (англ.). The Independent (3 жніўня 2019). Праверана 4 жніўня 2019.
  19. Adam Elmahrek, Melissa Etehad, Matthew Ormseth. ‘Very much a loner’: What we know about Patrick Crusius, the suspect in the El Paso massacre (англ.). Matthew Ormseth (3 жніўня 2019). Праверана 4 жніўня 2019.
  20. Robert Evans. The El Paso Shooting and the Gamification of Terror (англ.). Bellingcat (4 жніўня 2019). Праверана 4 жніўня 2019.
  21. Andrew Buncombe. Patrick Crusius: El Paso shooting suspect identified as 21-year-old, reports say. Suspect believed to have posted racist manifesto online before attack (англ.). The Independent (3 жніўня 2019). Праверана 4 жніўня 2019.
  22. Brett Barrouquere and Hatewatch Staff. El Paso Shooting Suspect May Have Authored Manifesto Containing White Nationalist Talking Points.August 03, 2019 (англ.). Southern Poverty Law Center (3 жніўня 2019). Праверана 4 жніўня 2019.
  23. Jane Wharton. Texas Walmart shooter ‘is Trump fan who wrote hate-filled racist manifesto’ before massacre (англ.). Metro.co.uk (4 жніўня 2019). Праверана 4 жніўня 2019.
  24. What we know about the El Paso massacre suspect and his ties to North Texas.
  25. Patrick Crusius identified as El Paso suspected shooter, sources tell ABC News. Monday, August 5, 2019 2:36AM.
  26. Trump, 2020 Dems condemn El Paso mass shooting: 'Act of cowardice'.
  27. [Чытаць цалкам: https://blr.belta.by/world/view/u-zsha-majuts-namer-zrabits-bolsh-strogimi-zakony-ab-baratsbe-sa-zlachynstvami-na-glebe-netsjarpimastsi-80285-2019/ Архівавана 8 жніўня 2019. blr.belta.by]
  28. Texas Walmart shooting: El Paso attack 'domestic terrorism'.
  29. [https://m.cnn.com/en/article/h_2239c4f2561541f463b400a31ec907c6 Congress rarely acts on gun control despite mass shootings Updated 7:38 AM ET, Mon August 5, 2019](недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2019. Праверана 6 жніўня 2019.
  30. Beto O'Rourke gives emotional statement in response to El Paso shooting BY GRACE SEGERS AUGUST 3, 2019 / 4:56 PM / CBS NEWS.
  31. 'Senseless and horrific': Celebrities call for gun control, decry political inaction after El Paso shooting. August 4, 2019.
  32. The Post urges Trump to take action on assault weapons By Post Editorial Board August 4, 2019.