Масавае забойства ў школе імя Уладзіслава Рыбнікара

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Масавае забойства ў школе імя Уладзіслава Рыбнікара
Месца нападу Сербія Школа імя Уладзіслава Рыбнікара, Бялград, Сербія
Дата 3 мая 2023
каля 8:00
Спосаб нападу расстрэл
Зброя два пісталеты Zastava CZ 99  (серб.)
Загінулыя 9
Параненыя 7

Масавае забойства ў школе імя Уладзіслава Рыбнікара — інцыдэнт, які адбыўся 3 мая 2023 года ў горадзе Бялград. 13-гадовы навучэнец адкрыў агонь на тэрыторыі школы, забіўшы 9 чалавек (8 вучняў і ахоўніка) і параніўшы шэсць вучняў і аднаго настаўніка, пасля чаго быў затрыманы паліцыяй.

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

Каля васьмі гадзін раніцы па мясцовым часе стралок, узброены двума пісталетамі Zastava CZ 99  (руск.), увайшоў у школу, дастаў з сумкі зброю і стрэліў у ахоўніка, пасля чаго працягнуў стральбу ў вучняў па калідоры[1]. Затым нападнік зайшоў у кабінет гісторыі, стрэліў у настаўнікі і ў школьнікаў, якія знаходзіліся ўнутры. У канцы стралок здаўся паліцыі[2][3][4][5].

Па выніку страляніны загінула 9 чалавек, з якіх адзін ахоўнік і восем вучняў. Адзін з загінулых вучняў быў грамадзянінам Францыі. Шэсць школьнікаў і настаўнік атрымалі раненні і былі шпіталізаваны[6][7][8].

Нападнік[правіць | правіць зыходнік]

Падазраваны, вучань 2009 года нараджэння, затрыманы паліцыяй[9]. Як мяркуецца, пісталеты ён скраў у свайго бацькі, які законна валодаў імі. Нападнік таксама меў пры сабе кактэйлі Молатава[10]. Пачалося расследаванне матываў злачынства, папярэдне гэта здзекі ў школе і нізкая паспяховасць[6]. Стралка апісалі як ціхага і спакойнага вучня, што нядаўна паступіў у клас. Ён планаваў напад месяц, да таго ж меў спіс класаў і дзяцей, якіх хацеў расстраляць[11].

Так як нападніку 13 гадоў, то па законам Сербіі яму не могуць быць прад’яўлены крымінальныя абвінавачванні, але бацьку падлетка неўзабаве затрымалі тэрмінам да 48 гадзін[12][13][4]. Пазней прэзідэнт Аляксандр Вучыч звярнуўся да народа, дзе згадаў, што стралок змешчаны ў псіханеўралагічны дыспансер[14].

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Міністр адукацыі Бранка Ружыч абвясціў трохдзённую жалобу з 5 мая і абвясціў аб спыненні заняткаў да канца дня. Міністр аховы здароўя Даніца Груічыч абвясціла, што арганізуе тэлефонныя гарачыя лініі для тых, хто мае патрэбу ў псіхалагічнай дапамозе[15]. Была арганізавана здача крыві для дапамогі параненым. У гонар жалобы сотні гараджан (у тым ліку бацькі загінулых вучняў) сабраліся перад школай. Пазней яны пачалі пратэст перад будынкам Міністэрства адукацыі і аховы здароўя[16].

Ушанаванне загінулых на месцы трагедыі падчас жалобы 5 мая.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Pucnjava na Vračaru, ima mrtvih (серб.). B92.net. Праверана 3 мая 2023.
  2. Sekularac, Ivana (2023-05-03). "Nine killed in planned attack at Serbian school by 13-year-old boy". Reuters. Праверана 2023-05-03.
  3. Ovo je pištolj iz kog je učenik pucao u Osnovnoj školi "Vladislav Ribnikar" na Vračaru: Ukrao ga iz kuće (серб.). Telegraf.rs (3 мая 2023). Праверана 3 мая 2023.
  4. а б Rob Picheta. A school shooting has rocked Serbia. Here's what we know (англ.). CNN (3 мая 2023). Праверана 3 мая 2023.
  5. Miona Živić. Građani se okupili na Vračaru, šetnja i do ministarstva, uzvikivali: "Ostavka"(нявызн.). N1 (3 мая 2023). Праверана 3 мая 2023.
  6. а б RTS :: Hronika :: Pucnjava u školi na Vračaru – stradalo osam učenika i radnik obezbeđenja, šestoro dece i nastavnica povređeni, privedeni napadač i njegovi roditelji. www.rts.rs. Праверана 3 мая 2023.
  7. BLOG Pucnjava u osnovnoj školi u Beogradu: Ubijeno devetoro, učenik planirao napad mesec dana - Društvo - Dnevni list Danas(нявызн.) (3 мая 2023). Праверана 3 мая 2023.
  8. A student and his father are detained after 9 die in school shooting in Serbia.
  9. Aleksa Momčilović. Ovo je Kosta K. (14) koji je ubio najmanje šest školskih drugova(нявызн.). NOVA portal (3 мая 2023). Праверана 3 мая 2023.
  10. Jelena Petrović. MUP: Dečak se sam prijavio, imao spisak i plan i molotovljeve koktele(нявызн.). N1 (3 мая 2023). Праверана 3 мая 2023.
  11. BLOG Srbija oplakuje žrtve masovne pucnjave, proglašena trodnevna žalost: Dečak sve isplanirao do detalja (серб.). Telegraf.rs (3 мая 2023). Праверана 3 мая 2023.
  12. Jelena Petrović. VJT: Ocu određeno zadržavanje, dečak nije krivično odgovoran(нявызн.). N1 (3 мая 2023). Праверана 3 мая 2023.
  13. Police: Serbia school shooter had list of students to target (англ.). AP NEWS (3 мая 2023). Праверана 3 мая 2023.
  14. Stefan Stanković. Vučić: Dečak smešten u Kliniku za neuropsihijatriju, Srbija ujedinjena u tuzi(нявызн.). N1 (3 мая 2023). Праверана 3 мая 2023.
  15. Insajder TV. Ružić: Trodnevna žalost u celoj Srbiji zbog tragedije u školi na Vračaru (серб.). insajder.net (3 мая 2023). Праверана 3 мая 2023.
  16. Prof. dr Danica Grujičić: Institut za mentalno zdravlje pružiće podršku svima posle pucnjave u OŠ "Vladislav Ribnikar" - Društvo - Dnevni list Danas(нявызн.) (3 мая 2023). Праверана 3 мая 2023.