Перайсці да зместу

Масавае забойства ў школе ў Іжэўску

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Масавае забойства ў школе № 88
Месца нападу Расія Удмурція, Іжэўск, вуліца Пушкінская, дом 285, сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 88
Дата 26 верасня 2022
15:30
Спосаб нападу расстрэл
Зброя 2 пісталеты Макарава
Загінулыя 17[1][2]
Параненыя 23
Колькасць тэрарыстаў 1 (Арцём Казанцаў)

Масавае забойства ў сярэдняй школе № 88 у Іжэўску (Расія) адбылося раніцай 26 верасня 2022 года[3].

Першыя паведамленні аб стральбе паступілі ў 10:30 па МСК. Яна пачалася падчас урока — мужчына ў майцы з нацысцкай сімволікай і балаклаве ўварваўся ў школу. Першай справай нападнік застрэліў 73-гадовага ахоўніка, які спрабаваў аказаць яму супраціў, а затым адкрыў стральбу па дзецях і настаўніках[4]. Ідучы па калідорах, забойца без разбору расстрэльваў усіх, хто трапляў на вочы. У многіх класах вучні збудавалі барыкады з парт і крэслаў, хаваліся за шафамі. У паніцы некаторыя дзеці сталі выскокваць у вокны, а мужчына ў пошуках новых ахвяр стаў біцца і страляць у зачыненыя дзверы класаў. У 11:00 ён здзейсніў самагубства[2][5].

Паводле звестак СК РФ, страляў Арцём Казанцаў, выпускнік 88-й школы 1988 года нараджэння[3]. Паводле інфармацыі кіраўніка Удмурціі Аляксандра Брэчалава, нападнік знаходзіўся на ўліку ў псіханеўралагічным дыспансеры з дыягназам шызафрэнія[2].

У выніку стральбы загінулі 17 чалавек (11 з іх — дзеці), яшчэ 23 (у тым ліку 21 дзіця) атрымалі раненні рознай цяжкасці[2].

Зноскі

  1. Что известно о стрельбе в школе в Ижевске. «ТАСС» (26 верасня 2022). Праверана 26 верасня 2022.
  2. а б в г Стрельба в школе Ижевска: 15 человек погибли, из них 11 — дети. Что известно (руск.). «Би-би-си» (26 верасня 2022). Праверана 26 верасня 2022.
  3. а б Стрельбу с жертвами в ижевской школе устроил ее 34-летний выпускник (руск.). «Интерфакс» (26 верасня 2022). Праверана 26 верасня 2022.
  4. Роман ЛЯЛИН, Елена ТРЕТЬЯКОВА, Михаил ГОРЮНОВ (2022-09-26). "Полная хронология стрельбы в школе №88 в Ижевске: беспощадная расправа, реки крови и признания в любви". Комсомольская правда.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
  5. Степан Жирнов (2022-09-26). "Мужчина, открывший огонь по детям в школе в Ижевске, покончил с собой". Вечерняя Москва(руск.).