Матрона Сцяпанаўна Нагавіцына

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Матрона Нагавіцына
руск.: Матрёна Степановна Ноговицына
Matrena Nogovitsyna 20170509 by Ahsoous.jpg
Асабістая інфармацыя
Пол жанчына
Поўнае імя Матрона Сцяпанаўна Нагавіцына
Арыгінальнае імя руск.: Матрёна Степановна Ноговицына
Грамадзянства Flag of Russia.svg Расія
Спецыялізацыя шашкі
Клуб Ніжняе-Ленскае
Дата нараджэння 6 лістапада 1991(1991-11-06) (28 гадоў)
Месца нараджэння
Трэнеры Мікалай Кычкін-II, Аляксандр Георгіеў

Матрона Сцяпанаўна Нагавіцына (6 лістапада 1991, Мугудай, Чурапчынскі ўлус, Якуція) — расійская спартсменка, шашкі. Чэмпіёнка свету 2015 (рапід), самая юная чэмпіёнка Расіі сярод жанчын (2006), прызёр чэмпіянату Еўропы сярод жанчын (бронза, 2004). Бронзавы прызёр чэмпіянату свету па міжнародных шашках 2010 года[1]. Шматразовая чэмпіёнка Еўропы і Расіі сярод дзяўчын[2]. Чэмпіёнка Кубка свету па міжнародных шашках (2010 год). Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы (2004, 2008 гады). Чэмпіёнка Расіі (2006, 2010), срэбны прызёр чэмпіянату Расіі па міжнародных шашках (2009). Бронзавы прызёр чэмпіянату свету (2007) па хуткай гульні. Чэмпіёнка свету (2008, 2009) сярод юніёрак, чэмпіёнка Еўропы (2001, 2004, 2005, 2006, 2007, 2008, 2010 гады) і Расіі (2000, 2002, 2003, 2004, 2005, 2006, 2007) сярод дзяўчын па міжнародных і рускіх шашках. Неаднаразовая чэмпіёнка і прызёр чэмпіянатаў Расіі сярод клубаў.

Міжнародны гросмайстар, міжнародны майстар (2007), майстар спорту Расіі (2006).

Выступае за ШВСМ РС(Я) і шашачны клуб «Ніжняе-Ленскае» (абодва — з 2007 года).

Трэнуецца ў Кычкіна Мікалая Мікалаевіча-II і Аляксандра Сяргеевіча Георгіева.

Зноскі

  1. Ноговицына — третья на чемпионате мира по шашкам (руск.) , Championat.ru (28.10.2010). Праверана 3 сакавіка 2011.
  2. Юрий Черток. Международные шашки , Спорт-Экспресс (24.04.2009). Праверана 4 сакавіка 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]