Матрошка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Матрошкі

Матрошка — драўляная лялька з укладзеных адна ў адну фігурак.

Укладзеныя ніжнія часткі матрошак

Першая руская матрошка была створана і распісана ў 1891 годзе ў маскоўскім майстэрні-краме «Дзіцячае выхаванне», уладальнікам якога быў Анатоль Мамантаў, брат вядомага купца Савы Мамантава. Першую цацку вывастрыў з дрэва майстар В. П. Звёздачкін, а распісаў яе прафесійны мастак С. В. Малюцін, які на той час па даручэнні ўладальніка крамы-майстэрні ілюстраваў дзіцячыя кніжкі.

Для падвышэння дасведчанасці майстроў Сава Мамантаў закупляў для сваёй майстэрні ўзоры цацак з усяго свету. Так была набыта ў майстэрню фігурка японскага бога Фукуракудзю, якую прывезлі з вострава Хонсю. Фігурка ўяўляла сабой старога з выцягнутай ад доўгіх роздумаў галавой і складалася з двух паловак, якія можна было раз’ядноўваць. Усярэдзіне знаходзілася таксама фігурка, але менш. Яна таксама была раздымныя і мела ўнутры яшчэ меншую фігурку. Такіх фігурак было пяць.

І старажытныя, і сучасныя матрошкі традыцыйна выкананы з дрэва: бярозы, алешыны, асіны, ліпы. Дрэва спілоўваюць ранняй вясной, чысцяць ад кары, захаваўшы кольцы на ствале, каб драўніна не патрэскалася. Матэрыял вытрымліваюць не менш за два гады на адкрытым паветры. Гатоўнасць матэрыялу вызначае майстар. Тэхналогія ўкладвання фігурку ў фігурку знаёмая майстрам са старажытнасці: так выточвалі велікодныя яйкі.

Менавіта гэтая фігурка, якая з’яўляецца японскай лялькай дарума і натхніла С. В. Малюціна на стварэнне матрошкі[1]. Японскі ўзор мае выгляд цэлай групы з ўкладзеных адна ў адну фігурак японскага мудраца Фукуракудзю.

У той час найбольш распаўсюджаным было жаночае імя «Матрона», таму новую ляльку назвалі паменшаным імем «матрошка».

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі