Матэа Бандэла
Матэа Бандэла | |
---|---|
Matteo Bandello | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | мерк. 1485[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1561[4][1][…] |
Месца смерці | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | празаік |
Жанр | навела |
Творы на сайце Lib.ru | |
![]() |
Матэа Бандэла (італ.: Matteo Bandello, каля 1485—1561) — італьянскі навеліст XVI стагоддзя.
Нарадзіўся ў Кастэльнуова ў П'емонце. Вучыўся ў Мілане, потым у Павіі. У юныя гады уступіў у дамініканскі ордэн. Па справах ордэна шмат вандраваў, бываў пры дварах васпаноў Паўночнай Італіі (д'Эстэна, Сфорца, Бенцінольё). У 1506 пасяліўся ў Мілане, дзе стаў заўсёднікам свецкіх і літаратурных сходаў у Іпаліты Сфорца Бенціволья. Жыў пры Мантуанскім двары, дзе быў настаўнікам Лукрэцыі Ганзага (1537). У гады барацьбы Іспаніі і Францыі за панаванне ў Італіі рашуча прыняў бок французскага караля.
Пасля паразы французскай арміі ў бітве пры Павіі (1525) эміграваў у Францыю, дзе пазней Генрых II зрабіў яго біскупам Ажэна (1550). У Ажэне Бандэла правёў рэшту свайго жыцця, карыстаючыся увагай з боку дзеячаў французскага Рэнесансу.
- ↑ 1,0 1,1 LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ 2,0 2,1 Matteo Bandello // Lord Byron and his Times Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Matteo Bandello // Liber Liber — 1994. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.