Матэматычная энцыклапедыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Матэматычная энцыклапедыя
Матэматычная энцыклапедыя.jpg
Жанр: энцыклапедыя
Мова арыгінала: беларуская
Арыгінал выдадзены: 2001
Выдавецтва: Тэхналогія
Старонак: 496 с
Носьбіт: кніга
ISBN: 985-458-059-8

Матэматычная энцыклапедыя — энцыклапедыя на беларускай мове, выдадзена ў 2001 годзе. Змяшчае блізу 2500 артыкулаў па розных галінах матэматыкі і яе дастасаваннях. Да асноўнага матэрыялу дадаюцца біяграфічныя даведкі пра знакамітых замежных матэматыкаў і вядомых беларускіх навукоўцаў — дактароў фізіка-матэматычных і педагагічных навук па спецыяльнасці методыка матэматыкі. Дадатак складаюць беларуска-англійскі і руска-беларускі слоўнікі матэматычных тэрмінаў і тэрміналагічных словазлучэнняў. Галоўны рэдактар — Васіль Іванавіч Бернік.

Прысвечаная 80-м угодкам утварэння Тэрміналагічнай камісіі Інбелкульта, энцыклапедыя стала сур’ёзным унёскам і ў развіццё беларускай лінгвістыкі. Тэрміналагічны апарат выдання асаблівы, аўтары энцыклапедыі сваёй галоўнай задачай лічаць «гарманічнае ўвасабленне сістэмы матэматычных паняццяў і дачыненняў паміж імі менавіта ў беларускім слове». У аснову выдання пакладзены прынцып арыентацыі на прыярытэтнае выкарыстанне сродкаў беларускай мовы, на захаванне яе лексічна-семантычных, фанетычна-арфаграфічных і марфемна-словаўтваральных асаблівасцей у матэматычнай тэрміналогіі.

Публікацыя[правіць | правіць зыходнік]

  • Матэматычная энцыклапедыя / Галоўны рэдактар В. Бернік. — Мінск: Тэхналогія, 2001. ISBN 985-458-059-8