Матэ Узініч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Матэ Узініч
Mate Uzinić
Матэ Узініч
Герб
Сцяг
Біскуп дуброўніцкі
з 24 студзеня 2011 года
Царква Каталіцкая царква
Папярэднік Жэлімір Пуліч

Нараджэнне 17 верасня 1967(1967-09-17) (53 гады)
в. Дубрава каля Оміша
Прыняцце свяшчэннага сану 27 чэрвеня 1993
Епіскапская хіратонія 19 сакавіка 2011
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Coat of arms of Mate Uzinić.svg

Матэ Узініч (харв.: Mate Uzinić, 17 верасня 1967, в. Дубрава каля Оміша) — харвацкі біскуп, які ўзначальвае Дуброўніцкую дыяцэзію з 2011 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 17 верасня 1967 года ў Далмацыі, каля Оміша.

Пачатковую адукацыю атрымаў у роднай вёсцы, затым скончыў гімназію пры семінарыі ў Спліце. Пасля праходжання ваеннай службы ў 1986—1987 гадах паступіў на тэалагічны факультэт Спліцкага ўніверсітэта. У 1993 годзе атрымаў ступень бакалаўра. Пасля заканчэння вучобы 27 чэрвеня 1993 года пасвечаны на святара.

Тры гады служыў святаром у прыходах Оміша і наваколляў. У 1996 годзе працягнуў навучанне ў Рыме, у Папскім Латэранскім універсітэце, у 2000 годзе атрымаў ліцэнцыят па кананічным і грамадзянскім праве.

Пасля вяртання ў Харватыю працаваў у Спліцка-Макарскія архідыяцэзіі, з 2001 года быў рэктарам спліцкай семінарыі.

24 студзеня 2011 года папа Бенедыкт XVI прызначыў Матэ Узініча біскупам дуброўніцкім у сувязі з пераводам біскупа Жэліміра Пуліча на кафедру Задара. Біскупская хіратонія адбылася 19 сакавіка 2011 года. Галоўным кансекратарам быў архібіскуп Марын Барышыч, яму дапамагалі кардынал Ёсіп Бозаніч і архібіскуп Жэлімір Пуліч.

Уваходзіць у склад Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Харватыі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.