Перайсці да зместу

Махамед Мунір

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Махамед Мунір
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Махамед аль-Мунір Абдусалам
Нарадзіўся 8 красавіка 1992(1992-04-08)[1][2] (32 гады)
Грамадзянства Сцяг Лівіі Лівія
Рост 177 см
Вага 70 кг
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг ЗША Лос-Анджэлес
Нумар 13
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2011 Сцяг Лівіі (1977-2011) Аль-Ітыхад (Трыпалі) 18 (5)
2011—2013 Сцяг Сербіі Ягодзіна 31 (0)
2014 Сцяг Лівіі Аль-Ітыхад (Трыпалі) 26 (6)
2014 Сцяг Сербіі Ягодзіна 0 (0)
2015—2016 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 30 (0)
2017 Сцяг Сербіі Партызан (Бялград) 5 (0)
2018 Сцяг ЗША Арланда Сіці 26 (0)
2019— Сцяг ЗША Лос-Анджэлес
Нацыянальная зборная[* 2]
2012— Сцяг Лівіі Лівія 20 (3)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 лютага 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 4 лютага 2019

Махамед Абдусалам Мунір (нар. 8 красавіка 1992, Трыпалі, Лівія) — лівійскі футбаліст, паўабаронца амерыканскага клуба «Лос-Анджэлес» і нацыянальнай зборнай Лівіі.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Улетку 2011 года перайшоў з лівійскага «Аль-Ітыхада» ў клуб сербскай Суперлігі «Ягодзіна». Дэбютаваў за «Ягодзіну» 26 кастрычніка 2011 года, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы 1/8 фінала Кубка Сербіі супраць «Явара» (паражэнне «Ягодзіны» ў серыі пенальці). Дэбют у Суперлізе адбыўся 17 сакавіка 2012 года, у матчы 19 тура супраць дзейнага чэмпіёна «Партызана».

21 красавіка 2012 года ўразіў мясцовыя СМІ і асабліва заўзятараў клуба, калі адгуляў 35 хвілін матчу 23-га тура Суперлігі супраць «Борчы» з пераломам нагі. Мунір атрымаў пералом на 10-й хвіліне, аднак працягнуў гуляць, і толькі ў перапынку матчу паведаміў аб траўме і быў заменены. Гэты быў толькі другі матч у лізе, калі ён выйшаў у стартавым складзе, таму не хацеў страціць шанец паказаць свае навыкі, і, нягледзячы на боль, ён зрабіў усё магчымае, каб гуляць далей. Нягледзячы на сумнеўнае стаўленне з пункту гледжання здароўя, нацыянальная прэса і прыхільнікі «Ягодзіны» не маглі не ўхваліць велізарнай самаадданасці абаронцы.

У пачатку кастрычніка 2012 года, перад ад’ездам у зборную, падоўжыў свой кантракт з «Ягодзінай» да 2015 года. 8 мая 2013 года ён адыграў ключавую ролю ў перамозе 1:0 над «Вайводзінай» у фінале Кубка Сербіі 2013.

У пачатку сезону 2013/14, Эль-Мунір гуляў супраць «Рубіна» ў Лізе Еўропы. 4 лістапада 2013 стала вядома аб цікавасці да Муніра з боку «Асасуны», аднак падчас зімовага перапынку 2013/14 ён пакінуў Сербію і вярнуўся ў свой былы клуб «Аль-Ітыхад». 28 жніўня 2014, ён зноў падпісаў кантракт з «Ягодзінай», аднак на полі так і не з’явіўся.

«Дынама» Мінск

[правіць | правіць зыходнік]

30 красавіка 2015 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з мінскім «Дынама» да канца 2016 года[3]. У «Дынама» спачатку гуляў за дубль, але неўзабаве стаў з’яўляцца ў асноўнай камандзе, дзе звычайна выкарыстоўваўся як левы абаронца або левы паўабаронца.

У сезоне 2016 года стаў часцей з’яўляцца на полі, выкарыстоўваўся як паўабаронца. Па заканчэнні сезону ў снежні 2016 года пакінуў «Дынама»[4].

У студзені 2017 года далучыўся да бялградскага «Партызана»[5]. Аднак, згуляў за каманду толькі ў пяці матчах сербскай Суперлігі.

«Арланда Сіці»

[правіць | правіць зыходнік]

У снежні 2017 года стаў іграком клуба амерыканскай МЛС «Арланда Сіці». У снежні 2018 года перабраўся ў іншы амерыканскі клуб «Лос-Анджэлес».

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

З 2012 года выклікаецца ў нацыянальную зборную Лівіі. 17 лістапада 2015 года ў адборачным матчы чэмпіянату свету 2018 супраць Руанды адзначыўся дублем (выніковы лік 3:1).

Зноскі