ФК Асасуна
Асасуна | |||
![]() | |||
Поўная назва | Club Atlético Osasuna | ||
---|---|---|---|
Заснаваны | 1920 | ||
Горад | Памплона, Іспанія | ||
Стадыён |
Эль-Садар Умяшчальнасць: 18 761 |
||
Прэзідэнт | Луіс Сабальса[d] | ||
Галоўны трэнер | |||
Чэмпіянат | Ла Ліга | ||
2018/19 | ▲ 1 месца ў Сегундзе | ||
Сайт | osasuna.es(ісп.) (баскск.) | ||
|
«Асасу́на» (ісп.: Club Atlético Osasuna) — іспанскі футбольны клуб з горада Памплона, што размяшчаецца ў аўтаномнай супольнасці Навара. У перакладзе з баскскай мовы назва клуба азначае «здароўе»[1]. Заснаваны ў 1920 годзе. Найвышэйшыя дасягненні — чацвёртае месца ў Ла Лізе (1991 і 2006). Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Эль-Садар», які здольны ўмясціць 18 761 чалавека.
Змест
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Заснаваны ў 1920 годзе клуб «Асасуна» ўпершыню выйшаў у Сегунду ў 1932 годзе, а праз тры гады быў класіфікаваны ў Ла Лігу. Скончыўшы сезон 1984/85 на шостым месцы ў чэмпіянаце, клуб атрымаў права на ўдзел у Кубку УЕФА, адкуль выбыў у другім крузе.
Наступны ўзлёт каманды прыйшоўся на сезон 1990/91, калі «Асасуна» заняла чацвёртае месца ў чэмпіянаце і заваявала права на ўдзел у кубку УЕФА, дзе дайшла да трэцяга кругу. Аднак па выніках сезону 1993/94 клуб пакінуў Ла Лігу і правёў шэсць сезонаў у Сегундзе. У сезоне 2004/05 клуб дайшоў да фіналу Кубка Іспаніі, дзе саступіў «Бетысу».
У сезоне 2005/06 каманда фінішавала чацвёртай у чэмпіянаце, такім чынам, паўтарыўшы сваё найвышэйшае дасягненне ў чэмпіянаце Іспаніі, і атрымала права прыняць удзел у Лізе чэмпіёнаў, стартаваўшы з трэцяга класіфікацыйнага раўнда. Аднак прабіцца ў групавы этап не атрымалася, і клуб быў вымушаны здавольвацца ўдзелам у Кубку УЕФА, пяты раз у сваёй гісторыі. Стартаваўшы з групавога этапу, клуб выйшаў у плэй-оф, дзе дайшоў да паўфіналу, у якім саступіў будучаму пераможцу — «Севільі».
Пасля гэтых поспехаў клуб размяшчаецца ў ніжняй частцы табліцы і ў асноўным вядзе барацьбу за выжыванне. У сезоне 2008/09 клуб здолеў пазбегнуць вылету з Лігі толькі ў апошнім туры, знаходзячыся на 18 месцы ў табліцы і прымаючы дома «Рэал Мадрыд». На працягу матчу памплонцы саступалі з лікам 0:1, але ўсё ж такі перамаглі з канчатковым лікам 2:1.
Склад[правіць | правіць зыходнік]
Станам на жнівень 2019 года.
|
|
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ФК Асасуна
- Афіцыйны сайт клуба
- Клубныя навіны
|