Маханадзі
Выгляд
| Маханадзі | |
|---|---|
| хіндзі महानदी | |
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 860 км |
| Басейн | 142 000 км² |
| Расход вады | 2 100 м³/с |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Каардынаты | 20°07′ пн. ш. 81°55′ у. д.HGЯO |
| Вусце | Бенгальскі заліў |
| • Каардынаты | 20°17′43″ пн. ш. 86°42′39″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Бенгальскі заліў |
|
|
|
| Краіна | |
|
|
|
Маханадзі (хіндзі: महानदी) — рака, якая працякае ва ўсходняй частцы Індыі. Даўжыня — 860 км.
Бярэ пачатак на плато Чхатпур (паўночны ўсход Дэканскага пласкагор’я), а ў сваім сярэднім цячэнні ў штаце Чхатысгарх яна праходзіць праз шырокую і ўрадлівую раўніну. Упадае ў Бенгальскі заліў Індыйскага акіяна, утвараючы разам з рэкамі Брахмані і Байтарані дэльту плошчай каля 15 тыс. км².
Падчас летніх мусонаў у ніжнім цячэнні расход вады перавышае 50 тыс. м³/с, пры гэтым рака нясе вялікую колькасць наносаў і часта разліваецца па навакольных далінах, ствараючы паводкі. Паводкі частыя. У зімовы засушлівы перыяд Маханадзі ператвараецца ў дробную і вузкую раку з расходам вады 30 м³/с.
Побач з горадам Самбалпур знаходзіцца ГЭС Хіракуд, магутнасцю 250 МВт.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |