Махорка[3], Табак вясковы[4] (Nicotiana rustica) — від травяністых раслін з сямейства паслёнавых. Слова «махорка» паходзіць ад назвы горада Амерсфарт, у XVIII стагоддзі славіўся тытунёвай прамысловасцю.
У Лацінскай Амерыцы выкарыстоўваюць назву «мапача» для пазначэння як самога тытуню, так і папярос без фільтра. Прыгатаваны тытунь, скручаны ў ролы, называецца «masatos».
Беларускія назвы: тытунь (табак) вясковы, махорка, тутун[5], корбач[6]