Паслёнавыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Solanaceae)
Паслёнавыя

Паслён чорны (Solanum nigrum)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Solanaceae Juss., nom. cons.

Сінонімы
Тыпавы род

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  30411
NCBI  4070
EOL  4437
GRIN  f:1043
IPNI  30000631-2
FW  55747

Паслёнавыя[3] (Solanaceae) — сямейства двухдольных зрослапялёсткавых раслін.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Травы, кусты або паўкусты, часам з лазячымі ці павойнымі сцёбламі, радзей невялікія дрэвы (у тропіках). Лісце чаргаванае, простае, цэласнае абр перыстаскладанае. Кветкі двухполыя, адзіночныя ці сабраныя ў завіткі. Кветкі правільныя, ці злёгку зігаморфныя. Чашачка, вяночак і андрацэй пяцічленныя. Тычынкі размешчаны паміж пялёсткамі. Гінецэй з двух пладалісцікаў, размешчаных наўскасяк да медыяльнай плоскасці кветкі. Завязь верхняя, двухгняздовая ці, радзей, чатырохгняздовая, са шматлікімі семязачаткамі ў кожным гняздзе. Плацэнты масіўныя, прымацаваныя да перагародкі, якая аддзяляе гнёзды. Плод — ягада або каробачка, радзей касцянка.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Налічваецца каля 90 родаў, 2500 відаў. Пашыраны ў трапічных, субтрапічных і ўмераных абласцях пераважна Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі. На тэрыторыі Беларусі 11 родаў, 16 відаў, найбольш пашыраны паслён і блёкат чорны[4]. Сярод паслёнавых палявыя харчовыя расліны (бульба, памідоры, баклажан), лекавыя (красаўка беладонна, дурнап'ян звычайны), дэкаратыўныя (петунія гібрыдная, табака пахучая, фізаліс), тэхнічныя (тытунь, махорка) расліны.

Сістэматыка[правіць | правіць зыходнік]

Раней гэта сямейства адносілі да парадку Personatae, у цяперашні час гэта класіфікацыя не выкарыстоўваецца. У сучаснай сістэматыцы сямейства паслёнавых разам з сямействам Бярозкавыя (Convolvulaceae) утварае свой уласны парадак Паслёнакветныя.

У цяперашні час сямейства ўключае каля 2 700 відаў у 115 родах[5], падзеленых на сем падсямействаў, адзінаццаць трыб[6]:

Роды[правіць | правіць зыходнік]

Сямейства налічвае каля 115 родаў[5], некаторыя з іх:

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Харчовыя, лекавыя, тэхнічныя, дэкаратыўныя расліны. Многія паслёнавыя, асабліва паслён салодка-горкі (Solanum dulkamara)[7], утрымліваюць алкалоіды і іншыя рэчывы, якія выкарыстоўваюцца ў медыцыне.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 147. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
  5. а б Семейство Паслёновые (Solanaceae)
  6. Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).
  7. Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред М. С. Гиляров. Ред. колл. А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд. исправл. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — 864 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-002-9.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Паслёнавыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
  • Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред М. С. Гиляров. Ред. колл. А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд. исправл. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 452. — 864 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-002-9. (руск.)