Мацвей Мартынавіч Каспяровіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мацвей Мартынавіч Каспяровіч
Род дзейнасці інжынер
Дата нараджэння 1869
Месца нараджэння
Дата смерці невядома
Грамадзянства
Жонка Шамрай Лідзія Фёдараўна (дачка герольдмайстра Урадаўнічага Сената Фёдара Іларыёнавіча Шамрая)
Дзеці Таццяна Каспяровіч (Фёдарава, Нэйман) (р. 1896, муж Нэйман, Оскар Карлавіч), Вольга Каспяровіч (Прозарава) (р. 1897), Наталля Каспяровіч (р. 1900)
Альма-матар
Партыя

Мацей Каспяровіч (польск.: Maciej Kasperowicz, 1869, Ваўкавыск, Расійская імперыя — дата і месца смерці не вядомыя) — чыгуначны інжынер, грамадскі дзеяч, дэпутат Сойма I склікання (1922—1927).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля сканчэння філалагічнай гімназіі ў Мінску і рэальнай школы ў Вільні паступіў у Тэхналагічны інстытут у Санкт-Пецярбургу. Скончыў у 1894 годзе Інстытут дарог і камунікацыі[удакладніць: камент.] па спецыяльнасці чыгуначнага інжынера. Працаваў асістэнтам на кафедры матэматыкі і геадэзіі ў Інстытуце дарог і камунікацыі. Быў інспектарам пецярбургскіх чыгуначных заводаў. Пазней быў начальнікам чыгуначнай дыстанцыі Масква — Кіеў — Варонеж. У 1916 годзе быў начальнікам Сызранска-Вяземскай чыгуначнай дыстанцыі.

У час Першай сусветнай вайны займаўся дабрачыннай дзейнасцю ў Калужскім саюзе дапамогі ўцекачам. У 1919 годзе быў абраны ў гарадскі савет Мінска. Пасля эміграцыі ў Польшчу працаваў у дырэкцыі лёгка-рэйкавага транспарту ў Вільні.

З 20-х гадоў XX стагоддзя браў удзел у грамадскай дзейнасці рускай абшчыны ў Польшчы. У красавіку 1926 года быў адным з заснавальнікаў Рускага нацыянальнага аб’яднання.

Быў абраны дэпутатам Сойма I склікання ад спіса Блока нацыянальных меншасцяў. Быў членам Беларускага блока ў Сойме, пазней стаў беспартыйным дэпутатам.

Аўтар некалькіх прац па эксплуатацыі чыгуначнага транспарту.

Далейшае жыццё не вядомае. Мяркуецца, што ён у 1939 годзе быў арыштаваны НКУС і расстраляны ў Беларусі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Majewski P., Mazur G. (red.), «Poslowie i senatorowie Rzeczypospolitej Polskiej 1919—1939. Slownik biograficzny», Tom III: K-L, Wydawnictwo Sejmowe, Warszawa 2005, ISBN 8370597122

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]