Мацвей Яфімавіч Рабіновіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мацвей Яфімавіч Рабіновіч
Пол мужчынскі пол
Нарадзіўся 13 мая 1913(1913-05-13)
Памёр 6 лютага 1954(1954-02-06) (40 гадоў)
Пахаванне

Мацвей Яфімавіч Рабіновіч (13 мая 1913, Быхаў — 6 лютага 1954, Гомель) — беларускі шашыст. Двухразовы чэмпіён Беларусі па рускіх шашках (1947, 1948), бронзавы прызёр (1951). Кандыдат у майстры спорту (1948).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Шашкамі пачаў займацца ў 19 гадоў. Першую катэгорыю атрымаў па выніках Усесаюзнага турніру ЦК Саюза выдавецкіх работнікаў (1936).

З лютага 1940 па ліпень 1946 года знаходзіўся на ваеннай службе. Падчас Вялікай Айчыннай вайны служыў інтэндантам сапёрнага батальёна і ў рэдакцыі газеты «Красный кавалерист».

Пасля дэмабілізацыі пачаў жыць у Гомелі. Працаваў журналістам на радыё. Узначальваў гарадскую шахматна-шашачную секцыю, уваходзіў у склад рэспубліканскай. Вёў шашачны гурток у гомельскім Палацы піянераў.

Загінуў у аўтамабільнай аварыі. Пахаваны на Прудкоўскіх могілках Гомеля.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]