Мацье I (герцаг Латарынгіі)
Мацье (Маціяс) I Дабрадушны | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Mathieu I le Débonnaire ням.: Matthäus I. | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Сімон I | ||||||
Пераемнік | Сімон II | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Тытул створаны | ||||||
Пераемнік | Мацье II | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
каля 1119
|
||||||
Смерць |
13 мая 1176 |
||||||
Род | Латарынгскі дом | ||||||
Бацька | Simon I, Duke of Lorraine[d] | ||||||
Маці | Adelaide of Leuven[d][1] | ||||||
Жонка | каля Bertha, duchess of Lorraine[d][1][2] | ||||||
Дзеці | Alice of Lorraine[d][1], Frederick I, Duke of Lorraine[d][1], Matthias of Lorraine, Count of Toul[d][1], Thierry IV[d][1][3], Judith de Lorraine[d] і Simon II, Duke of Lorraine[d][3][1] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мацье (Маціяс) I Дабрадушны (фр.: Mathieu I le Débonnaire, ням.: Matthäus I.; каля 1119—13 мая 1176) — герцаг Латарынгіі з Эльзаскай дынастыі (1139—1176), старэйшы сын і спадчыннік Сімона I, герцага Латарынгіі, і Адэлі, дачкі Генрыха III, графа Лувена.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Падобна сваім папярэднікам, Маціяс быў верным прыхільнікам нямецкіх каралёў і імператараў. Ён быў жанаты з сястрой імператара Фрыдрыха Барбаросы Берце, а жонка самога Фрыдрыха Барбаросы Беатрыса даводзілася Маціясу пляменніцай. Маціяс разам з Конрадам III браў удзел у Другім крыжовым паходзе, суправаджаў Фрыдрыха Барбаросу ў яго італьянскіх паходах і падтрымліваў у барацьбе супраць рымскіх пап Адрыяна IV і Аляксандра III, Францыі і Сіцыліі.
Маціяс варагаваў з многімі сваімі васаламі і суседзямі, уключаючы графаў Бара і біскупаў Туля. Сутыкненне з біскупам Туля за валоданне Гандэрвілем на Мозелі прывяло да адлучэння Маціяса ад царквы па рашэнні Папы Яўгена III (1153). Аднак пры падтрымцы Фрыдрыха Барбаросы ён атрымаў верх над біскупам і стаў называцца графам Туля.
Маціяс шчодра ахвяраваў на цэрквы і заснаваў шэраг кляштароў, у адным з якіх, Клерле, быў пахаваны разам з жонкай.
Шлюб і дзеці
[правіць | правіць зыходнік]Жонка: з каля 1138 Берта (1123—1195), дачка Фрыдрыха II, герцага Швабіі. Дзеці:
- Сімон II (каля 1140 — 1 красавіка 1206), герцаг Латарынгіі з 1176
- Феры I (да 1155 — 7 красавіка 1206), сеньёр Бітша з 1155, герцаг Латарынгіі з 1205
- Юдыт (каля 1140 — 19 сакавіка пасля 1173); муж: з 1170 Эцьен II (1156—1175), граф Асона
- Аліса (каля 1145 — каля 1200); муж: з 1183 Гуга III (1162—1192), герцаг Бургундыі
- Цьеры (Дытрых) IV (пам. 1181), біскуп Меца 1173—1179
- Мацье II (пам. 1207), граф Туля раней 1180
- дачка
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Henry Bogdan. La Lorraine des ducs, sept siècles d'histoire. — Paris: Perrin, 2005. — 291 p. — ISBN 2-262-02113-9. (фр.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Dukes of Lorraine 1048—1431 (Matfriede) (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 24 снежня 2011.
- Matthäus I. Herzog von Ober-Lothringen . Mittelalterliche Genealogie im Deutschen Reich bis zum Ende der Staufer. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2012. Праверана 24 снежня 2011.