Сваяцтва
| Міжасобасныя адносіны |
| Тыпы адносін |
| Падзеі |
|
|
| Пачуцці і эмоцыі |
|
|
| Учынкі |
|
|
| Гвалт у адносінах |
|
|
Сваяцтва — сувязь паміж людзьмі, заснаваная на паходжанні адной асобы ад другой (прамая роднасць), або розных асоб ад агульнага продка, а таксама на шлюбных сямейных адносінах[1]. Адносіны паміж людзьмі, якія ўзнікаюць са шлюбнага саюза аднаго з родных завуцца сваяцтвам.
Крэўная роднасць (блізкае сваяцтва)
[правіць | правіць зыходнік]- Бацька — мужчына адносна сваіх дзяцей, муж маці.
- Маці — жанчына адносна сваіх дзяцей, жонка бацькі.
- Сын — хлопчык / мужчына адносна сваіх бацькоў.
- Дачка — дзяўчынка / жанчына адносна сваіх бацькоў.
- Бацькі — агульнае паняцце для бацькі і маці.
- Дзеці — агульнае паняцце для сыноў і дачок.
Сваяцтва па мячы і кудзелі
[правіць | правіць зыходнік]Паняцці звязаны са стэрэатыпнымі заняткамі мужчын і жанчын у традыцыйным грамадстве, цяпер выкарыстоўваюцца ў гістарыяграфіі.[4] Кудзеля — валакно, падрыхтаванае да прадзення, звычайнага жаночага занятку ў сярэднявеччы.
Статут ВКЛ 1588 года:
А где бы опекунов по мечу прирожоных не было никого, ино по матце вуеве, также и иншые кревные мають быти опекунами. А не станет ли и по кудели кревных, звлаща мужского рожаю, тогды могуть быти опекунами и белые головы по мечу, также старшые, тым детям наблизьшие. А естли по мечу и белых голов близских не станеть, тогды и по кудели кровные белые головы, теж старшие, опекатисе могуть.[5]
Сваяцтва ў беларускім заканадаўстве
[правіць | правіць зыходнік]Паводле Кодэкса аб шлюбе і сям’і Рэспублікі Беларусь:
Блізкае сваяцтва (артыкул 60):
| Адносіны, якія вынікаюць з кроўнага сваяцтва паміж бацькамі і дзецьмі, роднымі братамі і сёстрамі, дзядулем, бабуляй і ўнукамі, лічацца блізкім сваяцтвам. |
Сваяцтва (артыкул 61):
| Адносіны паміж сужэнцам і блізкімі сваякамі другога сужэнца лічацца адносінамі сваяцтва. |
Зноскі
- ↑ Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.590.
- ↑ С. М. Струкава. Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў . Беларускія дыялектныя слоўнікі C. 277 (25 студзеня 2007). Праверана 23 студзеня 2026.
- ↑ Доўнар, Т. І. Беларуская юрыдычная энцыклапедыя ў 4 т. / пад рэд. С.А. Балашэнкі і інш.. — Мінск: Дзяржаўны інстытут кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ, 2007. — С. 137. — ISBN 978-985-6739-57-8.
- ↑ Сваякі па мячы і па кудзелі. Хто гэта? . Наша Ніва (3 жніўня 2024). Праверана 21 студзеня 2026.
- ↑ Статут ВКЛ на партале prava.by.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Роднасць і сваяцтва // БЭ ў 18 тамах. — Т. 13.