Маяк Вольта
маяк | |
Маяк Вольта | |
---|---|
Faro Voltiano | |
45°49′34″ пн. ш. 9°06′01,70″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Італія |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | Rationalism of Lake Como[d] |
Скульптар | Gabriele Giussani[d] |
Архітэктар | Габрыэле Джусані |
Дата заснавання | 8 верасня 1927 года |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Маяк Вольта (італ.: Faro Voltiano) - вежа, размешчаная ў камуне Брунатэ, пабудаваная ў 1927 годзе ў гонар сотай гадавіны смерці Алесандра Вольта. Папулярнае турыстычнае месца ля Кома.
Маяк стаіць на вяршыні пагорка прама пад горнай вяршыняй Трэ Крочы, і яго можна ўбачыць з паўднёва-заходняй часткі возера Кома.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1927 годзе споўнілася 100 гадоў з дня смерці італьянскага фізіка Алесандра Вольта, выхадца з Кома. У гонар яго смерці 100 гадоў таму ў горадзе быў пабудаваны маяк і музей Вольта. Выбар гэтага месца і яго дызайн былі выбарам інжынера Габрыэле Джусані.
Урачыстае адкрыццё маяка адбылося 8 верасня 1927 года.
Характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]Маяк мае вышыню каля 29 метраў і ўпрыгожаны элементамі, характэрнымі для эпохі ар-дэко. У вежы ёсць вінтавая лесвіца, якая дае выхад на два балконы. Ніжні балкон размешчаны адразу над уваходам, а другі балкон размешчаны вакол ліхтара маяка.
У цёмны час сутак маяк выпраменьвае зялёнае, белае і чырвонае святло якое бачна з адлегласці пяцідзесяці міль.
- ↑ SIRBeC