Мбау

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Мбау
17°58′18″ пд. ш. 178°36′57″ у. д.HGЯO
АкваторыяМора Кора
КраінаFlag of Fiji.svg Фіджы
Мбау (Фіджы)
Мбау
Мбау
Плошча0,08 км²
Насельніцтва 200 чал.
Шчыльнасць насельніцтва2 500 чал./км²
Хата на востраве Мбау, 1930-ыя гг.
Хата на востраве Мбау, 1930-ыя гг.
Commons-logo.svg Мбау на Вікісховішчы

Мбау (фідж.: Bau) — невялікі востраў каля ўсходняга ўзбярэжжа Віці-Леву (Фіджы). Плошча - 0,08 км². Насельніцтва (2006 г.) - 200 чал.

Востраў Мбау — дробны кавалак сушы з даволі плоскім рэльефам. Большая частка тэрыторыі занята жытламі жыхароў аднайменнай вёскі. Падчас цыклонаў і моцных штармоў частка берага затапляецца. З мэтай прадухілення паводак плануецца стварыць уздоўж мора сцяну, якая здолее затрымаць хвалі.

Востраў Мбау вядомы на Фіджы тым, што ў XVIII ст. адсюль пайшло некалькі высакародных дынастый, у тым ліку будучая каралеўская сям'я. Правадыры з вострава адыгрываюць значную палітычную ролю і ў нашы дні.

Дыялект фіджыйскай мовы вострава Мбау з'яўляецца афіцыйнай літаратурнай мовай Фіджы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]