Медыка-рэабілітацыйная экспертная камісія
Медыка-рэабілітацыйная экспертная камісія (МРЭК) — медыцынская камісія, якая вызначае наяўнасць, прычыны, ступень інваліднасці і працаздольнасці інвалідаў. Утворана ў 1992 годзе замест урачэбна-працоўных экспертных камісій. Заключэнні і працоўныя рэкамендацыі МРЭК абавязковыя для выканання адміністрацыяй прадпрыемстваў, устаноў, гаспадарак і інш. МРЭК з’яўляецца юрыдычнай асобай, фінансуецца за кошт бюджэтных асігнаванняў на ахову здароўя, знаходзіцца ў непасрэдным падпарадкаванні ўпраўленняў аховы здароўя аблвыканкамаў і Камітэта па ахове здароўя (Мінск). У Беларусі функцыянуюць (2006) 27 МРЭК: вышэйшыя (рэспубліканскі, абласныя), першасныя (гарадскія, раённыя, міжраённыя), у тым ліку спецыялізаваныя для хворых на туберкулёз, сардэчна-сасудзістыя, анкалагічныя і інш. захворванні.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Медико-реабилитационная экспертная комиссия // Республика Беларусь: Энциклопедия в 6 т. Т. 4.: Картография — Миноговые / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2007. — 768 с. ISBN 978-985-11-0385-6