Мелкае (возера, Полацкі раён)
Выгляд
Мелкае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 154,3 м |
Даўжыня | 0,52 км |
Шырыня | 0,45 км |
Плошча | 0,18 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,52 км |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Ме́лкае — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 38 км на паўночны ўсход ад горада Полацк, за 6 км на поўнач ад вёскі Дрэтунь, у басейне ракі Палата.
Плошча паверхні 0,18 км². Даўжыня 0,52 км, найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 1,52 км.
Возера размешчана сярод забалочанага лесу. Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі забалочаныя. На паўночным усходзе злучана ручаём з возерам Нядружна.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — 599 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта. Полоцк: план. Новополоцк: план / Ред. В.А. Змачинская.. — Минск: РУП «Белкартография», 2010. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 17 мая 2017.
- Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 6 сакавіка 2016.
- Ліст карты N-35-11. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1956 г. Архівавана 2 мая 2013.