Мемарыяльная калона (Фашчаўка)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мемарыяльная калона ў Фашчаўцы
Драўляная скульпура на калоне

Мемарыяльная калона ў в. Фашчаўка — помнік гісторыі і культуры. Уяўляе сабой калону вышынёй 10-15 м, у аснаванні — квадрат, далей цыліндрычнай формы. Наверсе стаіць драўляная скульптура.

Прызначэнне[правіць | правіць зыходнік]

Дакладнае прызначэнне мемарыяла невядомае. Існуюць як мінімум дзве версіі.

Першая версія. Помнік быў пастаўлены падчас паходаў войскаў Рэчы Паспалітай на Маскву ў 17-м стагоддзі ў якасці ўшанавання аднаго з герояў вайны.

Другая версія. Паводле другой версіі калону-помнік у Фашчаўцы ўстанавілі манахі-католікі на месцы пахавання частак святога Крыжа Гасподняга і мошчаў Святога мучаніка Сімпліцыяна. Напачатку святыні захоўваліся ў касцёле, але пасля шляхецкага паўстання 1830—1831 гадоў, калі ў Расійскай імперыі пачалося ганенне на католікаў і закрыццё іх храмаў, вернікі зрабілі пахаванне святых мошчаў і частак Крыжа ў зямлі на могілках.

У фальклоры[правіць | правіць зыходнік]

На Магілёўшчыне існуе прыслоўе — «фашчаўскі ёлуп», «фашчаўскі ёлупень».

Спысылкі[правіць | правіць зыходнік]