Мемарыяльны комплекс савецкім воінам і партызанам (Клецк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мемарыяльны комплекс
Мемарыяльны комплекс савецкім воінам і партызанам
53°04′00″ пн. ш. 26°37′59″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Клецк
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Д000189шыфр 613Д000189
Map

Мемарыяльны комплекс савецкім воінам і партызанам — мемарыяльны комплекс у Клецку Мінскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя памятнага комплексу пачынаецца з вызвалення горада і раёна. Войскі 1-га Беларускага фронту 2 ліпеня 1944 года вызвалілі першыя населеныя пункты Клецкага раёна. 3 ліпеня 1944 года ў раёне вёсак Колкі і Морач з часткамі Чырвонай Арміі злучыліся партызаны 18-й брыгады імя М. В. Фрунзе. 4 ліпеня ад нямецкіх войск быў вызвалены горад Клецк. У баях за вызваленне горада загінула 546 воінаў і партызан.

Да 60-ай гадаўшчыны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў комплекс быў істотна добраўпарадкаваны (пафарбаваныя і абтынкаваныя пілоны і бетонныя блокі, рэстаўраваны надпісы і інш.)

Помнік[правіць | правіць зыходнік]

У 1975 годзе на ўшанаванне памяці воінаў і партызан, якія загінулі пры вызваленні раёна, 7 250 землякоў, што загінулі на франтах і ў партызанскай барацьбе, а таксама мірных жыхароў, загубленых ад акупацыі, пастаўлены помнік. Архітэктары Я. Кавалеўскі, С. Карпаў, В. Рысакоў. Помнік зроблены з бетона, мармуровай крошкі, вышыня пілонаў 14,5 м.

Архітэктурна-скульптуны комплекс размешчаны на Г-падабнай пляцоўцы. Асноўны кампазіцыйны акцэнт мемарыяла — тры канеліраваныя пілоны, аб’яднаныя 3 блокамі, што сыходзяцца ў цэнтры. На знешніх тарцах блокаў выявы твараў воіна, партызана і жанчыны як сімвал адзінства народа ў барацьбе з фашызмам. Перад пілонамі — прамавугольны ўзгорак-магіла, у схіл якога ўрэзана мемарыяльная сцяна з прозвішчамі воінаў, што загінулі пры вызваленні Клецка. Перад сцяной у пяціканцовым рэльефным абрамленні — Вечны агонь. Ад плошчы да пілонаў вядзе алея. З левага яе боку размешчаны 5 бетонных блокаў з дошкамі, на якіх надпісы, што ўслаўляюць подзвіг вызваліцеляў. З правага боку перад алеяй — гарызантальны бетонны блок з надпісам, прысвечаным жыхарам Клецкага раёна, што загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Абапал алеі — шырокія газоны[1].

Зноскі