Мерымак (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Мерымак[1] (англ.: Merrimack River) — рака ў штатах Нью-Гэмпшыр і Масачусетс. Рака бярэ пачатак у горадзе Франклін пры зліцці ракі Уініпесокі і Пеміджэвосет, далей цячэ ў паўднёвым напрамку, перасякаючы мяжу з Масачусетсам. У горада Лоуэл рака паварочвае на паўночны ўсход, дзе ўпадае ў Атлантычны акіян каля Ньюберыпорта. На поўдзень ад вусця ракі знаходзіцца востраў Плам. У траўні 2006 года на рацэ адбылася моцная паводка.

Зноскі

  1. арт. Нью-ГэмпшырБеларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).