Месяцаход

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Месяцаход («Праект Е-8») — серыя савецкіх дыстанцыйна кіраваных самаходных апаратаў-планетаходаў для даследавання Месяца.

Месяцаход-0[правіць | правіць зыходнік]

Аўтаматычны месяцаход, які павінен быў стаць першым, не быў дастаўлены на паверхню Месяца з прычыны няўдалага старту ракеты-носьбіта з апаратам Е-8 № 201 19 лютага 1969.

Месяцаход-1[правіць | правіць зыходнік]

Першы ў свеце планетаход, які паспяхова працаваў на паверхні іншага нябеснага цела — Месяца.

Прызначаўся для вывучэння асаблівасцей месяцавай паверхні, радыеактыўнага і рэнтгенаўскага касмічнага выпраменьвання на Месяцы, хімічнага саставу і ўласцівасцей грунта.

Быў дастаўлены на паверхню Месяца 17 лістапада 1970 савецкай міжпланетнай станцыяй «Месяц-17» і прапрацаваў на яе паверхні да 29 верасня 1971 (у гэты дзень быў праведзены апошні паспяховы сеанс сувязі з апаратам).

Месяцаход-2[правіць | правіць зыходнік]

Другі аўтаматычны месяцаход. Быў дастаўлены на паверхню Месяца 16 студзеня 1973 савецкай міжпланетнай станцыяй Месяц-21 (Е-8 № 204), якая стартавала 11 студзеня 1973.

Быў прызначаны для вывучэння механічных уласцівасцей месяцавай паверхні, фотаздымкі і тэлездымкі Месяца, правядзення эксперыментаў з наземным лазерным дальнамерам, назіранняў за сонечным выпраменьваннем і іншых даследаванняў.

У час працы апарата «Месяцаход-2» быў пастаўлены шэраг рэкордаў: рэкорд па працягласці актыўнага існавання, па масе апарата і па пройдзенай адлегласці (37 000 м), а таксама па скорасці руху і працягласці актыўных дзеянняў[1].

Афіцыйна работа спынена 4 чэрвеня 1973.

У снежні 1993 НВА імя Лавачкіна прадала «Месяцаход-2», які знаходзіцца на Месяцы, разам з АМС «Месяц-21» на аўкцыёне Сотбіс у Нью-Ёрку за $68500 сыну астранаўта прадпрымальніку Рычарду Гэрыоту[2].

Месяцаход-3[правіць | правіць зыходнік]

Трэці аўтаматычны месяцаход.

Павінен быў быць дастаўлены на паверхню Месяца ў 1977 савецкай міжпланетнай станцыяй Месяц-25 (запуск не адбыўся).

У цяперашні час знаходзіцца ў музеі НВА імя Лавачкіна.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]