Метрапалітэн Дэлі
| Метрапалітэн Дэлі | |
|---|---|
| | |
| Інфармацыя | |
| Краіна |
|
| Горад | Дэлі |
| Дата адкрыцця | 24 снежня 2002 года |
| Даўжыня ліній | 189,63 км |
| Колькасць станцый | 142 |
| Колькасць ліній | 6 |
| Пасажырапаток за дзень | 1,8 млн |
| Схема ліній | |
|
|
|
Метрапалітэн Дэлі (хіндзі: दिल्ली मेट्रो Dillī Meṭro) - хуткасная транспартная сістэма Дэлі, якая злучае яго цэнтральныя раёны з прыгараднымі агламерацыямі. Складаецца з шасці ліній, на якіх размяшчаюцца 142 станцый, з іх 35 падземных. Сумарная працягласць ліній складае 189,63 км, што робіць метрапалітэн першым па велічыні ў Індыі.
Метрапалітэн Дэлі пабудаваны і эксплуатуецца Delhi Metro Rail Corporation Limited (DMRC). Па стане на лістапад 2010 года, DMRC эксплуатуе каля 2700 цягнікоў штодня з 6:00 да 23:00 з інтэрвалам у 2,5 хвіліны паміж цягнікамі ў час пік. Цягнікі ў асноўным складаюцца з чатырох вагонаў, але ў сувязі з павелічэннем пасажыраў, дадаткова выкарыстоўваюцца цягнікі з шэсццю вагонамі.
Метрапалітэн ў сярэднім штодня перавозіць 1,8 млн. пасажыраў, і, па стане на ліпень 2011 года, было перанесена 1,25 млрд пасажыраў з моманту яго стварэння.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Планаванне метро пачалося ў 1984 годзе, калі ўлады Дэлі выступілі з прапановай развіцця транспартнай сістэмы горада. Урад Індыі і ўрад Дэлі створылі сумесна Delhi Metro Rail Corporation Limited (DMRC) ў 1995 годзе. Будаўніцтва пачалося ў 1998 годзе і першая, Чырвоная лінія, была адчынена ў 2002 годзе, пасля Жоўтая лінія ў 2004 годзе, Блакітная лінія ў 2005 годзе, яе адгалінаванні ў 2009 годзе, Зялёная і Фіялетавая лініі ў 2010 годзе і экспрэсс з аэрапортам Дэлі у 2011 годзе.