Мечыслаў Віктаравіч Морхат
| Мечыслаў Віктаравіч Морхат | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
| |||||||
|
|||||||
| Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
| Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
25 жніўня 1958 (67 гадоў) в. Залесінкі, Шаркаўшчынскі раён, Віцебская вобласць |
||||||
| Узнагароды | |||||||
Мечыслаў Віктаравіч Морхат (25 жніўня 1958, в. Залесінкі, Шаркаўшчынскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 25 жніўня 1958 года ў в. Залесінкі Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці.
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, вучоны аграном; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання.
Працаваў спецыялістам па кормавытворчасці, галоўным аграномам, старшынёй калгаса «Вялікае Сяло»; першым намеснікам старшыні Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта, старшынёй Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі ўзнагародамі.
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае двух сыноў.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (бел.)
