Мечыслаў Карлавіч Свянціцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мечыслаў Карлавіч Свянціцкі
Дата нараджэння 1833
Месца нараджэння
Дата смерці ліпень 1887
Месца смерці
Род дзейнасці урач, інфекцыяніст
Альма-матар

Мечыслаў Карлавіч Свянціцкі (1833—1887) — расійскі ўрач і арганізатар аховы здароўя. Доктар медыцыны (1861). Старэйшы брат беларускага ўрача С. К. Свянціцкага[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства і адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і небагатага шляхціца ў маёнтку Красцінава Кобрынскага павета Гродзенскай губерні[1].

Скончыў Мінскую гімназію ў 1853 годзе і Пецярбургскую медыка-хірургічную акадэмію з адзнакай у 1858 годзе. Пры той самай акадэміі абараніў дысертацыю пра адзёр на званне доктара медыцыны ў 1861 годзе[1].

Прафесійная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Спачатку служыў у арміі, у ваенных шпіталях, у Пецярбургу. З 1867 года служыў у правінцыі, спачатку ў у Казанскім земстве, дзе ён займаў пасаду старэйшага лекара губернскай земскай бальніцы, дзе па яго ініцыятыве быў праведзены з’езд земскіх лекараў Казанскай губерні. З 1872 года — у Сімбірскай губерні, спачатку земскім урачом Буінскага павета  (руск.), а з 1876 года старшым Сімбірскай губернскай земскай бальніцы да сваёй смерці ў 1887 годзе[1].

На гэтай пасадзе М. Свянціцкі паказаў сябе выдатным арганізатарам: была перабудавана праца хірургічнага аддзялення бальніцы, фельчарскай школы, якая знаходзілася на базе бальніцы, па становішчы таго часу, як у пытаннях выкладання, так і бытавых умоў навучэнцаў. Быў актыўным удзельнікам Сімбірскага таварыства ўрачоў, выступаў на яго пасяджэннях з дакладамі па пытаннях арганізацыі аховы здароўя, галоўным чынам правядзення бальнічнымі ўстановамі прафілактычных мерапрыемстваў у дачыненні да інфекцыйных захворванняў[1].

На працягу сямі гадоў ён абіраўся старшынёй таварыства ўрачоў, змяніўшы на гэтай пасадзе даволі вядомага доктара М. Гласана ў 1880 годзе[1].

Памёр М. Свянціцкі ў Сімбірску ў ліпені 1887 года[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]