Мечыслаў Контаўт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мечыслаў Контаўт
Уладзіслаў Контаўт
Род дзейнасці грамадскі, культурны і вайсковы дзеяч
Дата нараджэння 1908 г.
Месца нараджэння Петрыкаў, Мазырскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя
Дата смерці лістапад 1943 г.
Месца смерці Мінск, Генеральная акруга Беларусь
Альма-матар
Партыя
Член у

Мечыслаў Контаўт, або Уладзіслаў Контаўт (1908 — лістапад 1943 г.) — беларускі грамадскі і вайсковы дзеяч. Сябра Беларускай незалежніцкай партыі.[1] Жаўнер 1-га Беларускага штурмавога ўзводу.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1908 годзе ў мястэчку Петрыкаў Мазырскага павета Мінскай губерні ў Расійскай імперыі. Па бацьку паходзіў з невялікіх паноў Магілёўшчыны, а маці паходзіла з Мазырскага павета. Пасля савецкай акупацыі ў 1920 годзе Контаўты пакінулі Магілёўшчыну, уцяклі да Польшчы. Бацькі Мечыслава Контаўта (бацька памёр перад вайной) былі свядомыя сваёй прыналежнасці да беларускага народу, хоць і не ўдзельнічалі ў беларускім руху.

Перад Другой сусветнай вайной жыў у Варшаве. Навучаўся ў Варшаўскай палітэхніцы. Актыўна ўдзельнічаў у беларускім культурным жыцці, арганізоўваў беларускія тэатральныя пастаноўкі. У 1930-я пад арганізацыяй Беларускага Асветніцкага Таварыства ў Варшаве разам з Міхалам Вітушкай пэўны час быў кіраўніком студэнцкіх арганізацыяў, якія дзейнічалі ў Варшаўскай палітэхніцы: Гуртка віленчукоў і Гуртка Наваградчыны. Куратарам арганізацыяў быў Вацлаў Іваноўскі, студэнтам якога быў Мечыслаў Контаўт.

Падчас Другой сусветнай вайны быў жаўнерам 1-га Беларускага штурмавога ўзводу. Далучыўся да нелегальнай Беларускай незалежнай партыі. У 1941 годзе далучаецца да Беларускага камітэту ў Варшаве. Нейкі час быў заступнікам намесніка Беларусі (Nebenkommisar, якім быў Радаслаў Астроўскі), а потым стаў заступнікам акруговага камісара Мінскага. З канца 1941 года займаў пасаду старшыні Мінскага павету. Прымаў удзел у нацыянальным падполлі.

У лістападзе 1943 года быў забіты савецкімі партызанамі напярэдадні ад’езду з сям’ёй у Варшаву. Апрача сына 6-7 год пакінуў старэнькую маці і жонку.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

З прычыны смерці Контаўта Ян Станкевіч надрукаваў некралог у газеце «Беларускі голас». У некралогу ён зазначыў:

«... за ўвесь час свае беларускае працы ён цьвёрда і ўважна стаяў на старожы беларускае справы, што ў вялікіх і малых рэчах ён ніколі ня зыйшоў з простай і яснай дарогі крывіцкай. Можна яго было паставіць за прыклад шмат каму з тых, што быццам ладне ўжо былі актыўнымі у руху крывіцкім, а то і рабачаямі, дзеячамі. В. Контаўт быў тыпам Крывіча-практыка, чалавекам із моцнай воляю, вымагаючым шмат ад сябе і іншых. Быў ён надта добрым арганізатарам і адміністратарам. Быў маляром, быў тэатральным і фільмовым артыстам. ...Адзначаўся пры тым-жа надзвычайнай працаўлівасьцю, вялікай энэргіяй, ініцыятывай і адвагаю. ...».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Юры Туронак. «Мадэрная гісторыя Беларусі» — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2006. – 878 с. ISBN 978-80-86961-23-1. С. 217, 230, 277
  • Ян Станкевіч. За родную мову й праўдзівы назоў: выбранае. Смаленск, 2013 – 742 с. ISBN: 978-5-9904531-7-3. С. 192–193.


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]