Перайсці да зместу

Сяргей Іванавіч Ёрш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сяргей Ёрш)
Сяргей Іванавіч Ёрш
Дата нараджэння 29 лютага 1972(1972-02-29) (52 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, журналіст
Месца працы
Альма-матар
Прэміі

Сярге́й Іва́навіч Ёрш (нар. 29 лютага 1972, Слонім) — беларускі гісторык, журналіст.

У 1989 годзе скончыў слонімскую СШ № 1, у 1994 — гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка. У 1994—1995 гадах служыў у беларускай арміі.

У 1995—1997 гадах працаваў дырэктарам Народнага музея СШ № 4 Слоніма, пасля да 2001 — журналістам газет «Газета Слонімская», «День» (2002), «Наша Ніва» (2002—2004).

Выдавец газет «Голас камбатанта» (Слонім-Мінск, 2000—2001), «Наша вера» (Слонім, 2000), часопісу «Слонімскі край» (2000, 2016—2021) і іншых. Адзін з выдаўцоў часопіса «Беларускі Рэзыстанс» (2004—2016).

Даследуе беларускае нацыянальнае супраціўленне 1940—1950-х гадоў, гісторыю Беларускай грэка-каталіцкай царквы, гісторыю Слонімшчыны

Жыве ў Мінску.

Жанаты, мае дачку Рагнеду.

У рэцэнзіі на кнігу «Вяртанне БНП. Асобы і дакументы Беларускай Незалежніцкай Партыі» Юры Туронак адзначае, што Ёрш пашырыў створаны беларускімі эмігрантамі міф пра Вінцэнта Гадлеўскага як заснавальніка БНП і натхняльніка беларускага супрацьнямецкага руху супраціўлення, што несумяшчальна з тагачаснай яго палітычнай пазіцыяй і дзейнасцю[1].

Якуб Наваградцаў у рэцэнзіі на кнігу «Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік» адзначае, што Ёрш у артыкуле «Чорны кот» абсалютна прымае на веру публікацыі беларускіх эміграцыйных выданняў, а тым больш «Беларускага Голасу» з Таронта, што падаецца немэтазгодным. Аднак нарысы Ярша пра ўкраінскае падполле выглядаюць значна лепш: ёсць звесткі і пра арэал дзейнасці, і пра колькасць партызан, і пра акцыі ды кіраўніцтва, чаго няма ў нарысах пра беларускі партызанскі рух пасля вайны[2].

  • «Вяртанне БНП. Асобы і дакументы Беларускай Незалежніцкай Партыі» (Слонім-Мінск, 1998)
  • «Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік» (у суаўтарстве; Мінск, 1999)
  • «Рыцар Свабоды. Ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі як ідэолаг і арганізатар беларускага нацыянальнага антынацыскага Супраціву» (Мінск, 2004)
  • «Саюз Вызваленьня Беларусі. 1946—1947 гг.» (Слонім-Мінск, 2005)
  • Сяргей Ёрш, Сяргей Горбік. «Беларускі Супраціў» (Львоў, 2006)
  • «Дэсант у няпэўнасць. Беларускі парашутны батальён „Дальвіц“. 1944—1945 гг.» (Мінск, 2012)
  • Сяргей Ёрш, Сяргей Чыгрын. Гісторыя перыядычнага друку Слонімшчыны (1916—2016). (Мінск, 2016)
  • Адзін з укладальнікаў кнігі: Язэп Вількоўшчык. Прыкрыты сэрца боль: з літаратурнай спадчыны (Мінск, 2015)
  • Укладальнік кнігі: Нікіфар Жальба. Слёзы на зямлі (БМ, 2023)
  • «Слонімшчына антысавецкая» (Слонім, 1999)
  • «Беларуская партызанка» (Мінск, 1999), «Маладзёжны незалежніцкі рух на Слонімшчыне (гістарычны нарыс)» (пад псеўданімам «Міхась Гутар», Слонім, 2000)
  • «Усевалад Родзька. Правадыр беларускіх нацыяналістаў» (Мінск, 2001)
  • «Беларускі нацыяналізм. Даведнік» (пад псеўданімам «Пятро Казак», Мінск, 2001)
  • «Генэрал вызвольнага фронту» (пад псеўданімам «Ян Каваль», Мінск, 2002)
  • Сяргей Ёрш, Сяргей Лескець. «Была вайна… З гісторыі антысавецкага ўзброенага супраціву» (Мінск, 2003)

Артыкулы ў энцыклапедыях

[правіць | правіць зыходнік]
  • Вітушка Міхась // ЭГБ, т. 2, с. 309.
  • Вітушка Міхась Апанасавіч // Беларуская энцыклапедыя, т. 4, с. 205—206.
  • Пражскае Аб’яднанне Беларускіх Студэнцкіх Арганізацый // ЭГБ, т. 5, с. 560.
  • «Новы шлях» // ЭГБ, т. 5, с. 334.

Зноскі

  1. Юры Туронак. Да генэзы БНП, або як ствараліся міфы // Беларускі Гістарычны Агляд. Том 6. — Сшыткі 1—2 (10—11). — Снежань 1999. — С. 273—279.
  2. Якуб Наваградцаў. Антысавецкія рухі ў Беларусі 1944—56 г. // Беларускі Гістарычны Агляд. Том 6. — Сшыткі 1—2 (10—11). — Снежань 1999. — С. 354—358.
  3. «Газета Слонімская» № 95 ад 1 красавіка 1999 [1](недаступная спасылка)