Мешулам Лявонцін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мешулам Лявонцін
Род дзейнасці урач
Дата нараджэння 1884[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 верасня 1957(1957-09-18)
Месца смерці
Грамадзянства

Мешулам Лявонцін (іўр.: משולם ליבונטין, 1884, Магілёў — 18 верасня 1957, Тэль-Авіў) — ізраільскі ўрач.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і дзеяча яўрэйскага асадніцкага руху ў Палестыне Залмана-Давіда Лявонціна і Ціпоры Каган. Пачаў вывучэнне медыцыны ў Маскоўскім універсітэце, атрымаў доктарскую ступень ва ўніверсітэце Мюнхена.

У 1911 годзе эміграваў у Палестыну. У гады Першай сусветнай вайны служыў ваендоктарам ў яўрэйскіх частках брытанскай арміі. З пачатку 1920-х гадоў па 1933 год узначальваў лякарню «Хадаса» у Тэль-Авіве (пасля 1933 года кіраўнік эпідэміялагічнага аддзялення гэтай бальніцы), стаяў ля вытокаў службы хуткай дапамогі ў ішуве «Маген Давід Адом», у 1936 годзе стварыў першую службу здачы крыві ў Палестыне. Падчас Другой сусветнай вайны ўваходзіў у кіраўніцтва грамадзянскай абароны ў Палестыне.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Мешулам Лявонцін — артыкул з Расійскай яўрэйскай энцыклапедыі