Мнагакратная рыфма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Мнагакра́тная ры́фма — рыфма, якая паўтараецца ў вершы пяць і больш разоў запар. Асабліва характэрная мнагакратная рыфма для ўсходняй паэзіі. Аднак сустракаецца яна і ў беларускай паэзіі, спалучаючы тыя радкі твора, у якіх разгорнутая адна вобразная думка. Напрыклад:

І мне наканаваны бой
З другімі і з самім сабой —
Бой з тупасцю, як пень, тупой,
Бой з чэрствасцю, як час, скупой,
Бой з крывадушнасцю любой,
Бяскроўны, ды смяротны бой.
Бой нерваў, сэрца перабой,
Калі нібы перад табой
Такі, як ты, ды не такі,
А пустазвоны-мастакі.
(А. Лойка «…I мне наканаваны бой»)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]