Модулі пругкасці
Мо́дулі пру́гкасці — велічыні, якія характарызуюць пругкія ўласцівасці (пругкасць) цвёрдых цел.
Вызначаюць каэфіцыент залежнасці паміж дэфармацыяй і прыкладзенымі механічнымі напружаннямі. Пры малых дэфармацыях, калі справядлівы закон Гука, гэтая залежнасць лінейная, а модулі пругкасці з'яўляюцца каэфіцыентамі прапарцыянальнасці.
Пры расцяжэнні-сцісканні нармальнаму напружанню адпавядае модуль падоўжанай пругкасці E (модуль Юнга), роўны адносінам нармальнага напружання σ да адноснага падаўжэння ε:
Напружанаму стану чыстага зруху адпавядае модуль зруху G, роўны адносінам датычнага напружання τ да вугла зруху γ:
вызначае здольнасць матэрыялу супраціўляцца зменам формы пры захаванні аб'ёму.
Модуль аб'ёмнага сціскання (аб'ёмны модуль пругкасці) — адносіны ўсебаковага нармальнага напружання σ да адноснага аб'ёмнага сціскання Δ:
характарызуе здольнасць матэрыялу супраціўляцца зменам яго аб'ёму, які не суправаджаецца зменамі формы.
Пругкія ўласцівасці цвёрдых цел характарызуе і каэфіцыент Пуасона γ, роўны адносінам адноснага папярочнага сціскання сячэння ε' (пры аднабаковым расцяжэнні) да адноснага падоўжнага падаўжэння ε:
Для аднароднага ізатропнага цела модулі пругкасці аднолькавыя па ўсіх напрамках, для анізатропнага — пастаянныя E, G, γ маюць розныя значэнні ў розных напрамках.
Значэнні модуляў пругкасці залежаць ад хімічнага саставу матэрыялаў, іх апрацоўкі, тэмпературы. Модулі пругкасці выкарыстоўваюцца пры разліках на трываласць, жорсткасць, устойлівасць і інш.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Модулі пругкасці // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. С. 511.
- Фридман Я. Б. Механические свойства металлов. Ч. 1—2. 3 изд. М., 1974.