Мой лепшы сябар (фільм)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мой лепшы сябарM:
фр.: Mon meilleur ami
Жанр драматычны фільм і кінакамедыя[2]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Працягласць 96 хв.
Краіна
Мова французская
Год 2006 і 6 снежня 2007[1]
IMDb ID 0778784

«Мой лепшы сябар» (фр.: Mon meilleur ami) — французская камедыя, знятая рэжысёрам Патрысам Леконтам. Галоўныя ролі выканалі Даніэль Ацёй і Дані Бун.

Сусветная прэм’ера адбылася 12 верасня 2006 года на Міжнародным кінафестывалі ў Таронта.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Франсуа — парыжскі паспяховы гандляр антыкварыятам сярэдніх гадоў, вядзе раскошны лад жыцця. Аднойчы за вячэрай ён распавядае гісторыю пра пахаванне, на якім яму нядаўна давялося прысутнічаць: развітацца з памерлым прыйшло ўсяго толькі некалькі чалавек. Гэтая гісторыя наводзіць калегаў Франсуа на здагадку, што на яго пахаванне ніхто не прыйдзе, бо ён ганарысты, эгаістычны, у яго няма сяброў. Франсуа запэўнівае прысутных, што мае шмат сяброў. Катрын, дзелавы партнёр Франсуа, кідае выклік: Франсуа неабходна прадставіць свайго лепшага сябра на працягу дзесяці дзён, інакш ён страціць сваю долю ў нядаўна набытай на аўкцыёне старадаўняй грэчаскай вазе.

Нясмелыя спробы завязаць знаёмствы з мінакамі ні да чаго не прыводзяць. Франсуа вырашае наведаць старых знаёмых і сяброў дзяцінства, узяўшы для гэтага падарожжа па Парыжы таксі. Вадзіцелем таксі аказваецца таварыскі Бруно, аднак Франсуа забывае даведацца імя вадзіцеля.

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. http://www.kinokalender.com/film6366_mein-bester-freund.html Праверана 14 снежня 2017.
  2. а б http://www.imdb.com/title/tt0778784/ Праверана 13 красавіка 2016.
  3. а б в г д http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=37967.html Праверана 13 красавіка 2016.
  4. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа http://www.imdb.com/title/tt0778784/fullcredits Праверана 13 красавіка 2016.