Молатагаловыя акулы
| Молатагаловыя акулы | |||||||||||||||||||||||||||||||||
| Sphyrna mokarran | |||||||||||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Sphyrnidae Gill, 1872 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
| Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
Молатагаловыя акулы, акулы-молаты, рыбы-молаты (Sphyrnidae) — сямейства рыб.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня да 4 м, гіганцкая акула-молат дасягае 6 м. Маса да 450 кг. Галава сплюшчаная, з двума вялікімі бакавымі вырастамі, нагадвае молат (адсюль назва); на канцах вырастаў знаходзяцца вочы і вялікія ноздры. Форма вырастаў вар’іруе: ад вузкіх крылападобных у інда-ціхаакіянскага віда Eusphyra blochii да роўназакругленых лапатападобных у амерыканскай акулы Sphyrna tiburo.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Выдзяляюцца 2 роды, 7-8 відаў. Пашыраны пераважна ў трапічных акіянічных водах, звычайная акула-молат часам заходзіць ва ўмераныя воды. Жывуць у Індыйскім, Ціхім, Атлантычным акіянах, насяляюць галоўным чынам кантынентальны шэльф.
Асаблівасці біялогіі
[правіць | правіць зыходнік]Кормяцца буйнымі доннымі беспазваночнымі, кальмарамі, рыбамі.
Жывародныя альбо яйцажывародныя. Нараджаюць да 40 дзіцянят.
Значэнне для чалавека
[правіць | правіць зыходнік]Аб'ект промыслу. Буйныя асобіны небяспечныя для чалавека.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Молатагаловыя акулы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).