Мораны дуб

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Мораны дуб, морта (фр.: marais — балота) — драўніна дуба, якая падвергнулася мінералізацыі солямі металу ў прыродніх умовах балот, рэк і азёраў на працягу сотняў гадоў.

Ва ўмовах адсутнасці паветра дубільныя рэчывы (напрыклад танін), што змяшчаюцца ў драўніне, уступаюць у хімічныя рэакцыі з солямі жалеза, якія змяшчаюцца ў вадзе. У выніку драўніна дубу змяняе свае фізічныя ўласцівасці, колер, трываласць, порыстасць і да т. п. Здабываюць мораны дуб на глыбіні 6-14 метраў. Каляровая гама разнастайная ад ружовага да чорнага колераў; малюнак гадавых кольца выразны і насычаны.

Здабыча морты з'яўляецца каштоўным і працаёмкім працэсам, што спараджае высокую цану на дадзены від драўніны. Морта выкарыстоўваецца для вырабу элітнай мэблі, аксэсуараў і трубак.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]