Таніны
Выгляд
(Пасля перасылкі з Танін)
Тані́ны[1] — група фенольных злучэнняў расліннага паходжання, якія змяшчаюць вялікую колькасць гідраксільных груп. Паводле хімічнай будовы — складаныя эфіры фенолкарбонавых кіслот (напрыклад, галавай) з многаатамнымі спіртамі (напрыклад, глюкозай), кандэнсаваныя фенолы і інш.
Прысутнічаюць у кары, драўніне, лісцях і/або пладах многіх відаў раслін (напрыклад, у кары дуба да 20 % танінаў, вярбы да 13 % танінаў). Таніны атрымліваюць таксама з лісця скумпіі[2]. Маюць вяжучыя ўласцівасці. Асаджваюць бялкі з раствораў. Прыгнятаюць рост многіх патагенных для раслін мікраарганізмаў, ахоўваюць расліны ад паядання жывёламі. Выкарыстоўваюцца пры дубленні скур, у медыцыне.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ Скумпия // Т. 23. Сафлор — Соан. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 536. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тані́ны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 422. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Танни́ны // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 267. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Артыкул на сайце ХиМиК.ру (руск.)