Мост цераз Дубравенку (Магілёў, вуліца Лазарэнкі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Мост цераз Дубравенку
Магілёў. Вуліца Лазарэнкі (сакавік 2018) (10).jpg
Мост над далінай ракі Дубравенкі
Каардынаты: 53°54′00″ пн. ш. 30°19′42″ у. д.HGЯO
Вобласць ужывання аўтамабільны, пешаходны
Перасякае р. Дубравенка
Месца размяшчэння г. Магілёў, Магілёўская вобласць, Беларусь
Канструкцыя
Матэрыял жалезабетон
Колькасць пралётаў 6
Агульная даўжыня 199 м
Шырыня моста 27 м
Эксплуатацыя
Адкрыццё 2007
Commons-logo.svg Мост цераз Дубравенку на Вікісховішчы

Мост цераз Дубраве́нку — сумешчаны аўтадарожны мост-пуцеправод у Магілёве цераз раку Дубравенку і вуліцы Левая і Правая Дубравенкі. Злучае гістарычны цэнтр горада (левы бераг) і Віленскае прадмесце (правы). Па мосце праходзіць вуліца Лазарэнкі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Мост цераз Дубравенку ў пачатку XX ст.

Існаваў з Сярэднявечча на шляху з горада ў бок Вільні, сталіцы Вялікага Княства Літоўскага.

У 1960 годзе пабудаваны жалезабетонны мост, які меў 3 пралёты, яго даўжыня складала 18 м, шырыня 15 м[1].

Новы мост

У 2007 годзе ўзведзены і адкрыты для руху новы мост, афіцыйна здадзены ў эксплуатацыю ў 2008 г. Новы мост мае 6 пралётаў, агульнае даўжыня складае 199 м, шырыня 27 м[2]. Мост пачынаецца амаль ад самай Тэатральнай плошчы, праз што апынуўся надзвычай высокім і цалкам схаваў гістарычную забудову па няцотным боку вуліцы Лазарэнкі, забудова па цотным боку была знішчана.

Гістарычная забудова насуперак рэгламентам аховы апынулася ніжэй дарожнага палатна
На мосце

У 2011 годзе Камісія па тапаніміцы і ўвекавечанні гістарычнай і культурнай спадчыны Магілёва падтрымага калектыўны зварот грамадзян з прапановай прысвоіць мосту назву «Віленскі мост»[3]. Але праз памылку чыноўнікаў рашэнне не набыло законны моц, і мост застаўся безыменным.

Зноскі

  1. Мосты // Могилёв. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. ISBN 5-85700-028-9
  2. Могилев: цифры и факты. Мосты и путепроводы
  3. Мост праз Дубравенку стане Віленскім Архівавана 20 верасня 2013.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мосты // Могилёв. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. ISBN 5-85700-028-9

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]