Дубравенка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дубравенка
Месца ўпадзення Струшні ў Дубравенку
Месца ўпадзення Струшні ў Дубравенку
Характарыстыка
Даўжыня 18 км
Плошча басейна 56 км²
Басейн Дняпро
Басейн рэк Чорнае мора
Вадацёк
Выток каля вёскі Сафіеўка
 · Каардынаты 53°59′48,60″ пн. ш. 30°18′09,87″ у. д.HGЯO
Вусце Дняпро
 · Месцазнаходжанне Магілёў
 · Каардынаты 53°53′30,33″ пн. ш. 30°19′27,87″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 2,1 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раён Магілёўскі раён
Дубравенка (Магілёўская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце
Commons-logo.svg Дубравенка на Вікісховішчы

Дубраве́нка — рака ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Дняпро.

Даўжыня 18 км[1]. Плошча вадазбору 56 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1 м/км. Пачынаецца на ўсходняй ускраіне вёскі Сафіеўка Магілёўскага раёна, усё ніжняе цячэнне ў межах Магілёва, дзе і ўпадае ў Дняпро. Даліна добра распрацаваная, яе шырыня 18—20 м. Схілы стромкія, вышынёй 18—20 м, іх пераразаюць шматлікія яры. На паўночна-заходняй ускраіне Магілёва на рацэ плаціна і сажалка. Месца адпачынку гараджан. Мае два прытокі — ручаі Струшня і Прыснянка (справа).

Дубравенка ў Магілёве

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 159. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.(руск.) 
  • Республика Беларусь. Могилёвская область. Могилёвский район: карта. Могилёв: план города / Ред. Г. Г. Науменко, Г. А. Мациевская. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — 5 000 экз.
  • Ліст карты N-36-73. Выданне 1979 г.(руск.)