Мошкі
| Мошкі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Simulium trifasciatum | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Simuliidae | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Мошкі (Simuliidae) — сямейства насякомых атраду двухкрылых.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня цела 2-7 мм. Ногі кароткія, дужыя. Афарбоўка найчасцей чорная, крылы шырокія, празрыстыя. Ротавыя органы колючага тыпу. Хабаток кароткі. Вусікі 11-членікавыя, кароткія, тоўстыя. Самцы кормяцца сокамі (звычайна нектарам) раслін, самкі многіх відаў — крывасмокі. Яйцы адкладваюць у вадзе на камяні, лісце і іншыя прадметы. Лічынкі і кукалкі развіваюцца ў праточнай вадзе (патрабавальныя да ўзроўню кіслароду), маюць павуцінавыя залозы, сакрэт якіх спрыяе прымацаванню лічынак да субстрату і з’яўляецца матэрыялам для коканаў, у якіх яны акукліваюцца.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Больш за 1200 відаў. Пашыраны ўсюды. Самкі актыўна або з патокамі паветра разлятаюцца на адлегласць ад некалькіх соцень метраў да 500 км. З камарамі, макрацамі і іншымі насякомымі-крывасмокамі атраду двухкрылых утвараюць гнюс. На Беларусі часцей трапляюцца мошка аздобленая (Odagmia ornata), мошка насатая (Simulium rostratum), мошка паўзучая (Simulium repens) або мошка рачная (Simulium galeratum), мошка тундравая (Schoenbaueria pusilla).
Асаблівасці біялогіі
[правіць | правіць зыходнік]Даюць да чатырох пакаленняў за год. Актыўныя ў гарачыя сонечныя дні. Некаторыя віды (мошка аздобленая, мошка паўзучая) лезуць у вочы, рот, пранікаюць у дыхальныя шляхі чалавека і жывёл. У сліне насякомых ёсць атрутныя рэчывы. Укусы выклікаюць мясцовыя (папулы, пухліны) і агульныя (ацёкі, гіперэмія, павышэнне тэмпературы) рэакцыі, якія часам пераходзяць у сімуліятаксікоз. Мошкі пераносяць узбуджальнікаў анхацэркозу буйной рагатай жывёлы, тулярэміі, лейкацытозу і гемаспарыдыёзу і інш.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Для паляпшэння артыкула пажадана |
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мошкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 533. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Трухан М. М. Мошкі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 404. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
