Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны
| Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны | |
|---|---|
| | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| orsha.museum.by | |
Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны — музейны комплекс, створаны на падставе рашэння Аршанскага гарвыканкама ад 10.12.1993 і Віцебскага аблвыканкама ад 20.04.1994 г. Музейны комплекс з’яўляецца навукова-даследчай і асветніцкай установай культуры, якая выконвае функцыі навуковага, культурна-адукацыйнага, выхаваўчага і метадычнага цэнтра музейнай справы г. Орша і Аршанскага раёна. Асноўнай мэтай комплексу з’яўляецца навуковае камплектаванне, вывучэнне, экспанаванне, захаванне гісторыка-культурнай спадчыны. 3 2007 г. узначальвае яго І. У. Ліпінская.
Асноўны фонд музейнага комплексу і яго філіялаў (2008) налічвае 28 671 адз. захоўвання, навукова-дапаможны — каля 4 тыс. адзінак. Агульная плошча музейных будынкаў 2106 м², экспазіцыйна-выставачная плошча 1123 м², плошча памяшканняў для захоўвання фондаў 220 м².
У склад комплексу на правах філіялаў уваходзяць:
- Ваенна-гістарычны музей імя Героя Савецкага Саюза К. С. Заслонава
- Музей гісторыі і культуры горада Орша
- Музей драўлянай скульптуры разьбяра С. С. Шаўрова
- Аршанскі музей У. С. Караткевіча
- Аршанская гарадская мастацкая галерэя В. А. Грамыкі
- Аршанскі этнаграфічны музей «Млын»
Музейны комплекс валодае багатай калекцыяй каштоўных матэрыялаў, аб’яднаных у 35 калекцый. Гэта рэдкія і цікавыя прадметы і дакументы, якія адлюстроўваюць шматвяковую гісторыю горада, расказваюць пра гераічныя падзеі, знакамітых людзей Аршаншчыны: пісьменнікаў, паэтаў, навукоўцаў, мастакоў, дзяржаўных дзеячаў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ліпінская, І. У. Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны / І. У. Ліпінская // Музеі Беларусі = Музеи Беларуси / рэд. Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа, М. Г. Нікіцін. — Мн., 2008. — С. 435—436.