Перайсці да зместу

Аршанскі этнаграфічны музей «Млын»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аршанскі этнаграфічны музей «Млын»
Заснаваны 1995
Падпарадкаванасць Музейны комплекс «Гісторыя і культура Аршаншчыны»
Краіна
Месцазнаходжанне Орша, вул. Замкавая, 2
orsha-mill.museum.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аршанскі этнаграфічны музей «Млын» — філіял Музейнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны. Адкрыты для наведвальнікаў 23 чэрвеня 1995 г. Размяшчаецца ў гістарычным цэнтры Оршы, паміж рэкамі Дняпро і Аршыца, у будынку вадзянога млына (помнік прамысловай архітэктуры пачатку 20 ст.). Загадчыца філіяла В. Ф. Сакалоўская.

Структура і экспазіцыя

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўная мэта канцэпцыі музейнай экспазіцыі — адлюстраванне найбагацейшай матэрыяльнай і духоўнай спадчыны Аршанскага рэгіёна 2-й палавіны 19 — пачатку 20 ст. Размяшчаецца на 2 паверхах. На 1-м знаходзіцца экспазіцыя «Хлеб наш надзённы», на 2-м — выстаўка традыцыйных рамёстваў Аршаншчыны. Прадстаўлены прылады працы земляроба, прыстасаванні для апрацоўкі льну, багатая калекцыя ткацтва, якая ўключае разнастайныя па дэкоры, каларыце і тэхніцы выканання посцілкі, ручнікі і абрусы, камплекты самабытнага аўтэнтычнага беларускага традыцыйнага касцюма, а таксама ганчарныя вырабы, копыскую кафлю, прадметы сучаснага народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

  • Ліпінская, І. У. Аршанскі этнаграфічны музей «Млын» / І. У. Ліпінская // Музеі Беларусі = Музеи Беларуси / рэд. Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа, М. Г. Нікіцін. — Мн., 2008. — С. 58-59.
  • Этнаграфічны музей «Млын» у Оршы // Памяць. Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2000. — Кн. 2. — С. 480—481.